Vitbichi

Калі свет ва ўладзе дабрыні

- Віталій СЯНЬКОЎ. Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.

Спектаклям­і «Вясёлы Дарафей» і «Дэкамерон» Беларускі тэатр «Лялька» на чале з мастацкім кіраўніком заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктарам Клімчу ком распачаў трыццаць другі сезон. І вось зноў прэм’ера: у канцы верасня гледачы ўбачылі спектакль для дзяцей (і для дарослых!) «Фенька» Леаніда Панцялеева. Як тут не адзначыць, што ў «Лялькі» бывае толькі два тыпы спектак ляў: добрыя альбо вельмі добрыя. Напэўна, гэта пастаноў ка Міхася Клімчука з разраду цудоўных.

Як заўсёды, на сцэне «Лялькі» два пласты тэатральна­га дзеяння — верхні, які ўспрымаюць дзеці, і больш глыбокі. Але для гледачоў усіх узростаў — мора дабрыні. Так зразумелыя многім з нас перса нажы Пісьменнік­а, чалавека чулага, у выкананні Яўгена Гусева, і са мой Фенькі (Марыя Кавалёва). Дзяўчынка спрытна стварае прабле мы там, дзе ўсё было мерна і правільна. Але менавіта яна робіць жыццё цікавым, сапраўдным і шчаслівым.

Сёння на сцэне Беларускаг­а тэатра «Лялька» побач з мэтрамі — цэлая кагорта таленавіта­й моладзі. Што да «Фенькі», то неабходна адзначыць і якасную працу Сяргея Талкача і Аксаны Нікеенкі, аўтара сцэнаграфі­і, лялек і касцюмаў. Дарослы глядач нібы трапляе ў міну лае, дзе няма месца злосці і карысці, адпачывае душой і, напэўна, становіцца больш добрым чалавекам.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus