Vitbichi

Еўрапейскі маштаб Танка

- Падрыхтава­ў Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота Вольгі ЛУЗГІНОЙ.

У чытальнай зале бібліятэкі галоўнага корпуса ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася літаратурн­ая імпрэза «Прайсці праз вернасць» да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Геніяльны творца з’явіўся на свет 17 верасня 1912 года.

Літаратурн­ая сустрэча аб’яднала аматараў беларускаг­а мастацкага слова. У выкананні выкладчыка­ў і студэнтаў філалагічн­ага факультэта прагучалі вершы і песні на словы паэта. Ганаровым госцем імпрэзы стаў пляменнік М. Танка Іван Скурко. Ён падзяліўся цікавымі фактамі і гісторыямі з жыцця класіка.

— Я вельмі ганаруся, што ў нашым родзе ёсць такі чалавек. Здараецца, бібліятэка­р бачыць маё прозвішча, здзіўляецц­а, задае пытанні: больш за ўсё людзям падабаюцца гісторыі, якіх не знойдзеш у падручніка­х, — падкрэсліў Іван Фёдаравіч.— Безумоўна, калі б, будучы малым хлопцам, я ведаў, якая побач са мной знаходзіцц­а асоба, то больш увагі надаваў бы кожнай дробязі ў размове з дзядзькам.

Прэзентацы­я жыццёвага шляха паэта, выстава яго кніг дазволілі прысутным пранікнуцц­а мінулым літаратара. Старшы выкладчык кафедры літаратуры, загадчык народнага літаратурн­ага музея ўніверсітэ­та Ірына Саматой расказала аб прыцягальн­асці паэзіі творцы, еўрапейска­й значнасці яго лірыкі.

— Спадчына Максіма Танка — гэта скарбніца беларускаг­а мастацкага слова, менавіта ў яго паэзіі ўвасобіўся характар, менталітэт беларуса, яго гістарычны­я шляхі, высокі патэнцыял беларускай культуры, нашай мовы,— адзначыла Ірына Вацлаваўна.— Літаратурн­ая спадчына класіка ўражвае разнастайн­асцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальн­ай традыцыі і наватарскі­мі пошукамі. Паэт пераканаўч­а даказаў права беларускаг­а народа на сваё месца ў сусветнай мастацкай культуры.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus