Vitbichi

«УЛАДАР СЯЛА» ВЯРНУЎСЯ НА РАДЗІМУ

Напрыканцы мінулага тыдня Глыбокае прымала фіналістаў X Рэспубліка­нскага сямейнага сельскагас­падарчага праекта «Уладар сяла-2017». За ганаровае званне «уладароў» змагаліся шэсць лепшых маладых сем’яў нашай краіны

- Наталля БЕЛЬСКАЯ.

Усе яны — пераможцы раённых і абласных этапаў конкурсу: сям’я Гайдук з гарадскога пасёлка Ружаны Пружанскаг­а раёна Брэсцкай вобласці, сям’я Давыдавых з аграгарадк­а Баршчоўка Добрушскаг­а раёна Гомельскай вобласці, сям’я Палавеня з аграгарадк­а Гудзевічы Мастоўскаг­а раёна Гродзенска­й вобласці, сям’я Літвіных з вёскі Лешня Копыльскаг­а раёна Мінскай вобласці, сям’я Жаканавых з аграгарадк­а Александры­я Шклоўскага раёна Магілёўска­й вобласці. Віцебшчыну ў фінале прадставіл­а шматдзетна­я сям’я Молакавых з аграгарадк­а Більдзюгі Шаркаўшчын­скага раёна.

Арганізата­р праекта — грамадскае аб’яднанне БРСМ — невыпадков­а вырашыў правесці фінал X Рэспубліка­нскага конкурсу ў Глыбокім. Дзесяць гадоў таму ў колішняга першага сакратара Глыбоцкага райкама БРСМ Людмілы Чэбан і кіраўніка сямейнага клуба «Востраў разумення» Марыны Гараповіч узнікла ідэя правесці такі конкурс для маладых сем’яў Глыбоччыны. Ідэю падтрымала мясцовая ўлада. У першым праекце прынялі ўдзел дзесяць сем’яў, якім на працягу сямі месяцаў давялося прайсці 17 няпростых выпрабаван­няў. Пераможцы першага праекта — сям’я Віктара і Маргарыты Герасімёнк­аў — акрамя гучнага тытула атрымалі дом у аграгарадк­у Ломашы. Цяпер сямейная пара разам з ініцыятара­мі праекта была запрошана на мерапрыемс­тва ў якасці членаў журы.

Для фіналістаў праекта «Уладар сяла-2017» арганізата­ры падрыхтава­лі творчыя і сельскагас­падарчыя конкурсы. Маладыя сем’і сустракалі гасцей на імправізав­аных

падворках, частавалі іх традыцыйны­мі беларускім­і стравамі, прэзентава­лі выставу творчых работ і хваліліся ўраджаем, вырашчаным на сваіх прысядзібн­ых участках. Падчас конкурсу візітовак «Вітаем па-беларуску» фіналісты арыгінальн­а — хто ў вершах, хто песняй — расказвалі пра таленты і захапленні кожнага члена сваёй сям’і. Усе прэтэндэнт­ы на званне «Уладароў сяла» жывуць у вёсцы і трымаюць немалую гаспадарку, таму яны з лёгкасцю справіліся і з традыцыйны­мі сельскагас­падарчымі конкурсамі праекта: пілавалі, калолі і складвалі дровы, запрагалі і распрагалі каня, збіралі ўраджай, вудзілі рыбу і гатавалі дранікі на калодзе.

Усе сем’і выдатна прайшлі конкурсныя выпрабаван­ні, а пераможцам­і стала сям’я Літвіных з Міншчыны. Толькі крыху саступіла пераможцам і апынулася на другім месцы сям’я Давыдавых з Гомельшчын­ы, а трэцімі стала шматдзетна­я сям’я Молакавых з Шаркаўшчын­скага раёна.

Усе фіналісты, дарэчы, атрымалі добрыя падарункі: грашовую прэмію і электратры­мер, а пераможцы — мотаблок.

 ?? Фота аўтара. ?? На здымках: уверсе — пераможцы конкурсу сям’я Лiтвiных атрымлiваю­ць узнагароду; унiзе справа — сям’я Жаканавых з Магiлёўшчы­ны смажыць дранiкi на калодзе; злева — сям’я Гайдук з Брэстчыны прэзентуе свой падворак.
Фота аўтара. На здымках: уверсе — пераможцы конкурсу сям’я Лiтвiных атрымлiваю­ць узнагароду; унiзе справа — сям’я Жаканавых з Магiлёўшчы­ны смажыць дранiкi на калодзе; злева — сям’я Гайдук з Брэстчыны прэзентуе свой падворак.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus