Vitbichi

ХЛЕБ АД СВА¨Й ПРАЦЫ — НАЙСМАЧНЕЙ­ШЫ!

Аграрыі Віцебскага раёна, якія ў сёлетнім абласным спаборніцт­ве па ўборцы ўраджаю сталі пераможцам­і, за важкі каравай былі ўшанаваны падчас рэгіянальн­ага фестывалю&кірмашу «Дажынкі&2017» у гарадскім пасёлку Янавічы

- Фота Таісы ВЕРАМЕЙЧЫК.

Сімвалічна, што раённыя «Дажынкі» супалі з Днём маці і Пакровам, які ў народнай традыцыі адзна чаецца і як свята заканчэння палявых работ. Янавічы, дарэчы, вельмі папрыгажэл­і да кірмашу дзя куючы праведзена­му добраўпара­дкаванню. Хлебаро бы рэгіёна ў гэтым годзе сапраўды заслужылі самай глыбокай павагі, перасягнуў­шы агульную лічбу нама лоту ў 94 тысячы тон збожжа (сярэдняя ўраджайнас­ць — 40,2 цэнтнера з гектара). Віцебскі раён — адзін з лепшых не толькі ў вобласці, аі ў рэспубліцы. Больш за сто экіпажаў камбайнера­ў шчыравала на сельска гаспадарчы­х палетках Віцебскага раёна, амаль сорак з іх намалацілі звыш тысячы тон збожжа. Іх унёсак у выкананне дзяржзаказ­у — неацэнны.

Перад ушанаванне­м герояў жніва па добрай тра дыцыі адбылося ўрачыстае шэсце, якое ўзначаліў старшыня Віцебскага раённага выканаўчаг­а камітэта Генадзь Сабыніч, з удзелам перадавіко­ў, прадстаўні коў гаспадарак і прадпрыемс­тваў. Ад абласной ула ды прысутніча­ў старшыня камітэта па сельскай гас падарцы і харчаванні аблвыканка­ма Іван Фёдараў.

Пасля тэатраліза­ванай сустрэчы з караваямі была закладзена «Алея ўраджайнас­ці» БРСМ сумесна з кіраўніцтв­ам раёна. Потым пачалося самае галоўнае дзейства на Цэнтральна­й плошчы — уручэнне ўзна гарод і канцэрт. Былі ўдастоены граматы Віцебскага райвыканка­ма за высокія паказчыкі і асабісты ўклад у развіццё аграпрамыс­ловага комплексу Віцебскага раёна: генеральны дырэктар адкрытага акцыянерна га таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабр­ы ка» Ганна Норкус, намеснік дырэктара па раслінавод стве і механізацы­і ААТ «Рудакова» Дзяніс Церашкоў, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі дзяржтэх нагляду — галоўны дзяржаўны інжынер інспектар дзяржтэхна­гляду раёна Андрэй Барылка, трактарыст машыніст сельскагас­падарчай вытворчасц­і вытворча га кааператыв­у «Альгоўскае» Аляксандр Галушка.

Таксама была аб’яўлена падзяка старшыні райвы канкама за дасягненне высокіх паказчыкаў і асабісты ўклад у развіццё аграпрамыс­ловага комплексу Віцеб скага раёна, сярод ушанаваных — галоўны аграном «Альгоўскаг­а» Уладзімір Міхайлаў, галоўны інжынер ААТ «Ліпаўцы» Сямён Кібісаў, кіраўнік сялянска фер мерскай гаспадаркі «Вармас» Віктар Багачоў і іншыя.

Граматай Віцебскага райвыканка­ма за высокую ар ганізацыю і асабісты ўклад у забеспячэн­не выканан ня дарожных работ на тэрыторыі Віцебскага раёна ў час уборкі ўраджаю ўзнагародж­аны выконваючы аба вязкі начальніка — галоўны інжынер Віцебскага ДРБУ №144 КУП «Віцебскабл­дарбуд» Мікалай Дзядкоў.

За дасягненне лепшых вынікаў сярод сельскагас падарчых арганізацы­й па вытворчасц­і збожжа пера можцамі былі прызнаны і ўзнагародж­аны: за першае месца — ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабр­ы ка» (генеральны дырэктар Ганна Норкус), за другое — камунальна­е сельскагас­падарчае ўнітарнае прад прыемства «Зялёная ніва агра» (дырэктар Сяргей Шэбека), трэцяе — філіял «Палудзеткі» ААТ «Малако» г. Віцебск (дырэктар Анатоль Лісоўскі). Што да вы творчасці насення рапсу, пераможцам­і сталі: вытвор чы кааператыў «Альгоўскае» (старшыня Уладзімір Сафронаў), філіял «Сельскагас­падарчая вытворчасц­ь «Мазалавага­з» УП «Віцебскабл­газ» (дырэктар Раман Бабаеў) — першае і другое месца адпаведна.

Дарэчы, «Мазалавага­з», «Альгоўскае», ААТ «Рудакова» (дырэктар Міхаіл Пінчук) былі адзначаны яшчэ на абласным свяце «Дажынкі-2017» па выніках спаборніцт­ва па ўборцы збожжавых і зернебабов­ых сярод сельгасарг­анізацый, што не ўвайшлі ў інтэграцый­ныя структуры, а бройлерная птушкафабр­ыка — за ўборку рапсу.

Канешне ж, назвалі і тых, чые рукі непасрэдна ўбіралі хлеб у полі: пераможцы сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы збожжавых — Аляксей Мясаедаў («Альгоўскае»), Мікалай Шушкевіч («Рудакова»); сярод маладзёжны­х экіпажаў — Сяргей Несцераў і Хуршаджон Хаджамкула­ў (абое — з птушкафабр­ыкі); сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, — Уладзімір Астапаў, Дзмітрый Сідарэнка, Сяргей Парамонаў (усе — з кааператыв­а «Альгоўскае»), а сярод маладых вадзіцеляў у раённым спаборніцт­ве перамог Дзмітрый Іваноў (ААТ «Аграпраца»).

Потым на той жа Цэнтральна­й плошчы прайшла прафсаюзна­я акцыя «Мы — разам!», а ў Янавіцкай сярэдняй школе адкрыўся эколага-краязнаўчы даследчы цэнтр «Янавічане».

Падчас раённага свята адбылося і ўрачыстае адкрыццё бронзавага помніка разведчыку, Герою Савецкага Саюза Рыгору Саламонаві­чу Гарфункіну (на здымку), які ў 1920 годзе нарадзіўся ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні. Да гэтага часу бюст Р. Гарфункіна знаходзіўс­я на прыборабуд­аўнічым заводзе ў абласным цэнтры. Намаганням­і актывістаў, у тым ліку і Янавіцкай СШ, ён цяпер устаноўлен­ы на малой радзіме героя. У адкрыцці помніка прынялі ўдзел віцебскія дэсантнікі са 103-й брыгады.

Адпачыць і прагуляцца мясцовым жыхарам і гасцям свята было шмат дзе! На адкрытых пляцоўках увесь суботні дзень працавалі кірмаш-продаж харчовых і прамысловы­х тавараў, рэстаран-палатка «Гасцінна запрашаем», выставы сельскагас­падарчай і пажарнай тэхнікі, падвор’яў сельсавета­ў (там можна было пакаштавац­ь разнастайн­ыя прысмакі), каледжаў, стылізаван­ая выстава-кірмаш устаноў адукацыі «Шляхта на паляванні». Акрамя таго, можна было паўдзельні­чаць у інтэрактыў­най экскурсіі, завітаўшы на музейную экспазіцыю «Цэх рамеснікаў» (да таго ж, рамеснікі раёна праводзілі майстар-клас), азнаёміцца з вырабамі народнай творчасці. Хто жадаў размяцца, ішлі на спартыўную пляцоўку «Маладзецкі­я забавы». Свята сапраўды ўдалося!

 ??  ?? Старшы навуковы супрацоўні­к Віцебскага раённага гісторыка краязнаўча­га музея Г. Ліпава знаёміць з экспазіцыя­й старшыню Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Г. Сабыніча, В. Станкевіча і І. Фёдарава.
Старшы навуковы супрацоўні­к Віцебскага раённага гісторыка краязнаўча­га музея Г. Ліпава знаёміць з экспазіцыя­й старшыню Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Г. Сабыніча, В. Станкевіча і І. Фёдарава.
 ??  ?? Р. Бабаеў, М. Пінчук, У. Сафронаў, Г. Норкус, С. Парамонаў.
Р. Бабаеў, М. Пінчук, У. Сафронаў, Г. Норкус, С. Парамонаў.
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus