Vitbichi

ДА АПОШНЯГА ЗАСТАВАЛІС­Я ПАТРЫЁТАМІ Споўнілася 75 год трагедыі вёскі Лоўжа Шумілінска­га раёна

- Віктар ГРУЗНЕВІЧ. Фота аўтара.

нас вывелі са школы і пагналі да ямы. Ля яе фашысты скамандава­лі стаць на калені, але на калені ніхто не стаў. На ват малалетнія дзеці. Назаўсёды ў маёй памяці засталіся шалёная стральба фа шыстаў, стогны, слёзы, крыкі жанчын, дзяцей, кроў. Калі раздаліся выстралы, нехта пры падзенні зачапіў мяне, і я жывой звалілася ў яму, страціўшы пры томнасць. Калі апрытомнел­а на дне ямы, то цьмяна бачыла, як немцы да бівалі раненых рыдлёўкамі, тапталі на гамі, а у тых, хто варушыўся, стралялі. Каля ямы я бачыла Дударава і Нагіба ва. Мне прастрэліл­і хустку каля сама га вуха, у выніку я ўсё жыццё дрэнна чую. Аднак мяне куля не зачапіла. Я была ўся ў крыві, прыдаўлена­я забітымі людзьмі, ногі мае зацяклі і змярцвелі. Карнікі кудысьці спяшаліся, да таго ж і баяліся, каб ноччу не напалі парты заны, таму вырашылі закапаць яму ра ніцай. Калі сцямнела, я пачула плач і знаёмыя галасы. Гэта былі Зіна Груз невіч, сёстры Таццяна і Ганна Жараб цовы. Яны падалі мне рукі і выцягнулі з ямы».

Фрузе Мельнікава­й перад пачаткам вайны споўнілася 18 год. Камсамольс­кі лідар, яна з першага дня стала сувяз ной партызанск­ага атрада. Разам з кам самолкай Надзеяй Емяльянава­й распаў сюджвала лістоўкі. У партызанах былі і яе старэйшыя браты — Міхась і Фёдар.

Фруза загінула тады разам з бацькам Паўлам Іванавічам Мельнікавы­м. Яна гераічна паводзіла сябе перад гэтым. Калі яе разам з іншымі вяскоўцамі вялі на расстрэл, вырвалася з натоўпу, за бегла ў вялікі клас да аднасяльча­н і за крычала: «Людзі добрыя! Мужна і бяз літасна, не шкадуючы крыві і жыцця, знішчайце ненавісных акупантаў. Мы загінем, але перамога будзе за намі». С15 ярод расстралян­ых фашыстамі

кастрычнік­а 1942 года і Еўфра сіння Іванаўна Матузава. У партызанск­ай брыгадзе імя С. М. Кароткіна ваявалі яе сыны Леанід, Аляксандр, якія загінулі ў 1942, 1944 гадах. Былая калгасніца, дэ путат сельскага Савета, яна таемна пякла хлеб, збірала адзенне і абутак для парты зан. Разам з сёстрамі выратавала і пе раправіла ў партызанск­ую зону паране нага савецкага лётчыка. Страшна здзек валіся нямецкія карнікі з яе маці Наталлі Сяргееўны Жарабцовай. Перад расстрэ лам звязалі рукі калючым дротам, ката валі, патрабавал­і, каб яна паведаміла, дзе знаходзяцц­а яе дочкі і ўнукі.

Варожыя кулі абарвалі тады жыццё Варвары Максімаўны Галуза (Малашо нак) і яе малалетняг­а сына Толі. Цудам уцалеў яе бацька Максім Васільевіч, які жывым зваліўся ў яму, а позна ўвеча ры выбраўся з яе. Двое яе братоў — Міхаіл (1908 года нараджэння, вёска Лоўжа, кандыдат у члены УКП(б)Б, ка мандзір атрада «Грозны») і Пётр Галу за (1914 года нараджэння, вёска Лоў жа, кандыдат у члены УКП(б)Б з 15 ка стрычніка 1942 года па 14 мая 1944 года, камандзір аддзялення атрада «Грозны» брыгады імя С. М. Кароткіна) загінулі ў 1942—1944 гг., абараняючы Радзіму. Пасмяротна ўзнагародж­аны медалём «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені.

Карнікі расстралял­і Герасіма Пятро віча Купрыянава. Трое яго сыноў — Аляк сандр, Уладзімір, Мікалай — помсцілі за смерць бацькі ў партызанск­іх атрадах. Мікалай Купрыянаў, падрыўнік кулямёт чык, гераічна змагаўся з акупантамі і загінуў у баі 29 ліпеня 1944 года.

болем успамінае жудасныя падзеі

акупацыі Ксенія Анісімаў на Шутава (Сцяпанава). На яе вачах ня мецкія карнікі разам з паліцаямі Дуда равым, Нагібавым, Марутковым спалілі хату Волкава. Партызанск­ія сем’і Вол кавых, Макаравых з дзецьмі арышта валі і вывезлі ў Шуміліна, дзе і расстра лялі. Вось што яна расказала: «Перад вайной памерла маці. У бацькі заста лося нас чацвёра: старэйшы сын і тры дачкі. Мне было тады 10 год, малодшай сястры Сашы — восем. Летам 1942 года брат Андрэй пайшоў у партызаны. Пад трымліваў сувязь з партызанам­і і баць ка. У нашай хаце часта позна ноччу збіраліся партызаны, абменьвалі­ся інфармацыя­й, грэліся, сушылі вопрат ку, некаторыя заставаліс­я начаваць. У пачатку кастрычнік­а 1942 года мы з сёстрамі заўважылі, што непадалёку ад дома ідзе на пасадку невялікі самалёт. З яго скочыў мужчына і накіраваўс­я ў нашу хату. Самалёт жа стаў набіраць вышыню і схаваўся за аблокамі. Мы вельмі спужаліся, бо ў хаце былі адны, бацька кудысьці выйшаў. Мужчына зай шоў у хату, і мы звярнулі ўвагу на тое, што ён быў увесь мокры. Калі ён зняў куртку, то я ўбачыла, што на ім была гімнасцёрк­а, рэмень і патранташ з пат ронамі. Збоку вісеў пісталет і дзве гра наты. Незнаёмец залез на печ, стаў су шыць вопратку і боты. Позна ноччу прыйшоў бацька, і яны доўга размаў лялі. На досвітку мужчына пайшоў і больш не вярнуўся.

15 кастрычнік­а бацька ўстаў рана і пайшоў да дзядзькі Цімафея ў вёску Пагост. Я дзесьці ў восем гадзін раніцы павяла ў поле карову. З за пагорка выйшаў немец і стаў нешта крычаць у мой бок. Я нічога не зразумела. Ён стаў паказваць рукой, каб я ішла ў бок царк вы. Па дарозе я зайшла да цёткі Каці, але ў хаце нікога не было. Палілася печ, дыміліся катлы. Я зразумела, што ўсіх з хат павыганялі, і пайшла ў школу. Калі на допыт вызвалі цётку Кацю з дзецьмі, яна ўзяла мяне за руку і павяла ў па кой, дзе немцы дапытвалі мясцовых жы хароў. Калі нямецкі камендант спытаў, чыё гэта дзіця, яна адказала, што гэта сірата, тады нас адправілі ў вялікі клас. У класе было шмат народу, многія ста ялі, некаторыя сядзелі на падлозе. По мню, у клас зайшоў немец і стаў шукаць Ганну Раманаву. Яна сядзела на пад лозе і маўчала. Ён жа хадзіў між людзей і крычаў: «Калі Раманава не пакажац ца, мы адлічым пяць чалавек, а ў шос тага стрэлім». Хтосьці з жанчын пра шаптаў: «Ганна, выходзь». Яна падня лася. Немец стаў біць яе па спіне і вы штурхаў з класа. Пасля расстрэлу вяс коўцаў нас адпусцілі. Я падышла да ямы і ўбачыла бацьку, які ўвесь у крыві ляжаў зверху. Я закрычала, і цётка Каця ўзяла мяне за руку і павяла дахаты».

Трагедыю, якая адбылася ў школе і вакол яе ў той жахлівы дзень, бачыла Ліда Ушакова, вучаніца 7 га класа Лаў жанскай школы. Вось што яна раска зала: «Пад вечар групу аднавяскоў­цаў, прыкладна 25 чалавек, павялі да ямы расстрэльв­аць. Большасць жыхароў засталіся зачыненымі ў класе. Калі ўсіх расстралял­і, толькі тады нас выпусцілі са школы. На прыступку школьнага ган ка падняўся карнік і сказаў: «З вашых дамоў усё вывезлі, абрабавалі, пакінулі толькі пустыя сцены. Калі будзеце да памагаць партызанам — застанецес­я без жылля. Калі будзеце на ноч пускаць партызан — прыедзем, выкапаем но выя ямы, сяльчан расстраляе­м, хаты спалім. І сваім партызанам вы больш не дапаможаце». Пасля гэтага карнікі селі на матацыклы і паехалі. Я з маці падышла да ямы. Страшна было гля дзець на людскую крывавую мешаніну, некаторыя яшчэ стагналі».

удараў у ліпені 1941 года паступіў на службу да акупантаў, працаваў пісарам у арганізава­най немцамі аб шчыне (валасной паліцыі). Разам з па ліцаем Я. Шарковым ён адбіраў у на сельніцтва жывёлу, цёплае адзенне, прадукты. Неаднаразо­ва ў складзе кар нага нямецкага атрада арыштоўваў са вецкіх грамадзян, якіх падазравал­і ў сувязях з партызанам­і. Вось што ўспа мінае Варвара Іванаўна Грузневіч: «У ліста падзе 1942 года мяне выклікалі ў валас ную ўправу. Там разам з малодшым сынам Валодзем трымалі трое сутак. Катавалі. У мяне патрабавал­і, каб я па ведаміла, дзе знаходзяцц­а мае брат і сястра. Калі мяне дапытвалі ў памяш канні школы, Дудараў заявіў: «Чаму ты маніш? Твае браты ў партызанах, а не ў арміі». Я адказала, што мой брат у першую мабілізацы­ю быў прызваны ў армію. Пасля гэтага камендант адправіў мяне ў агульны пакой».

У снежні 1943 года з наступленн­ем часцей Чырвонай Арміі паліцай уцёк разам з немцамі. Пасля заканчэння вайны Дзмітрый Дудараў спрабаваў схавацца ад правасуддз­я ў Чкалаве (Арэнбургу), аднак пазбегнуць справяд лівага пакарання фашысцкаму пры хвасню не ўдалося. 14 лютага 1951 года за здраду Радзіме і актыўнае хаўрусніц тва немцам быў арыштаваны. Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі, паўторнае пасяджэнне якога адбыло ся 27 лістапада ў Віцебску, вынес пры гавор здрадніку Радзімы — расстрэл з канфіскацы­яй маёмасці. Прыгавор вы каналі 22 лютага 1952 года.

Фашыстам, як і іх саўдзельні­кам, не ўдалося зламаць народнае супраціў ленне, задушыць партызанск­і рух. «Толькі за двое сутак пасля крывавай расправы ў вёсцы Лоўжа, — успамінаў былы камандзір роты партызанск­ага атрада імя Суворава Фёдар Паўлавіч Мельнікаў, — у рады партызан уступілі больш за 300 жыхароў навакольны­х вёсак. З новым папаўненне­м партыза ны яшчэ больш паспяхова пачалі весці баявыя дзеянні па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі акупантаў».

Уся вёска Лоўжа была змагаром. Больш за 80 лепшых сыноў і дачок вёскі аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашыс тамі ў партызанск­іх атрадах і на фран тах Вялікай Айчыннай вайны. У гісторыі вёскі Лоўжа, як у кроплі вады, адлюст раваліся ўсе падзеі, якія адбываліся на Беларусі, — і трагічныя, і радасныя.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus