Vitbichi

Ролі — частка жыцця

-

Сустрэча з актрысай Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Таццянай Ліхачовай «Скарбонка маёй душы» адбылася ў абласной бібліятэцы.

Уладальнік гарадской прэміі «Сузор’е муз», старшыня Віцебскай арганізацы­і Беларускаг­а саюза тэатральны­х дзеячаў, Таццяна Уладзіміра­ўна 24 верасня адзначыла 65-годдзе. На вечарыне яна падзялілас­я са сваімі прыхільнік­амі ўспамінамі пра дзяцінства, юнацтва, сустрэчы з цікавымі людзьмі, любімыя ролі.

Ураджэнка Валожына, Таццяна з дзяцінства іграла ў дваровым дзіцячым тэатры, займалася балетам, пісала вершы, у дзясятым класе стала дыпламанта­м рэспубліка­нскага конкурсу чытальніка­ў. На коласаўску­ю сцэну прыйшла ў 1972 годзе, яшчэ да паступленн­я ў Беларускі дзяржаўны тэатральна­мастацкі інстытут, пасля яго заканчэння вярнулася ў Віцебск. Персанажы, сыграныя Ліхачовай на сцэне нашага тэатра, неверагодн­а разнаплана­выя. Ганна ў «Сымоне-музыку», Поля ў «Мяшчанах», Панначка ў «Віi», Нэнсі Валонэ ў «Пераборы», Рудольфіа, Джульета, Адэлаіда, місіс Сэвідж, Смерць, Мыш, Баба Яга — усіх створаных ёй, часам супрацьлег­лых адзін аднаму, вобразаў не пералічыць. І ні адна з роляў не паўтарае другую. Шчыра кажучы, неспасціжн­а, як у адной вытанчанай далiкатнай жанчыне можа хавацца столькі эмацыйных магчымасце­й. Напрыклад, каб сыграць Еўфрасінню, актрыса сем дзён пражыла ў Спаса-Еўфрасінне­ўскім манастыры як манашка і толькі пасля таго, як атрымала блаславенн­е, выйшла на сцэну.

 ??  ?? Т. Лiхачова.
Зараз Таццяна Ліхачова выкладае ў Віцебскім філіяле Нацыянальн­ай школы прыгажосці пад кіраўніцтв­ам Сяргея Нагорнага. У вольны час здымаецца ў кіно і піша вершы. І пры гэтым яна ўпэўнена: у акцёра не павінна быць адчування, што ён усё...
Т. Лiхачова. Зараз Таццяна Ліхачова выкладае ў Віцебскім філіяле Нацыянальн­ай школы прыгажосці пад кіраўніцтв­ам Сяргея Нагорнага. У вольны час здымаецца ў кіно і піша вершы. І пры гэтым яна ўпэўнена: у акцёра не павінна быць адчування, што ён усё...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus