Vitbichi

Пра вечнае і заўсёды сучаснае

- Віталій СЯНЬКОЎ.

У культурным жыцці горада на Дзвіне — сапраўдная інтрыга. У дзень нараджэння Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа сёння, 21 лістапада, адбудзецца прэм’ера — гледачы ўбачаць п’есу Максіма Горкага «Апошнія» ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка коласаўцаў Міхася Краснабаев­а.

Шэраг абставін спараджае iнтрыгу. Для гэтага важнага ў гісторыі калектыву дня абраны менавіта такі класічны твор. Горкі — не проста адзін з самых бясконца глыбокіх драматурга­ў. Яго творчасць актуальная і сёння. Так, п’еса напісана Аляксеем Максімавіч­ам у 1908 годзе, калі сацыяльныя язвы раз’ядалі Расійскую імперыю. Але рэвалюцыі праходзяць, а «тэма сямейная» — тэма вечная. «З чым сыходзяць старэйшыя? З чым застаюцца маладыя?» Гэта шэкспіраўс­кая глыбіня пытанняў, зададзеная вялікім Горкiм. Ад Міхася Краснабаев­а як ад рэжысёра і мастацкага кіраўніка патрабавал­ася пэўная мужнасць, каб у наш час «замахнуцца» на такую глыбу, як Горкі.

Разам з тым п’еса, несумненна, дае магчымасць раскрыцца багатаму патэнцыялу трупы. Побач з майстрамі павядзе свае партыі таленавіта­я моладзь. Усе яны, у тым ліку мастак-пастаноўшч­ык Святлана Макаранка, дыхаюць раскошнай, каларытнай атмасферай Горкага. Для нас яе будуць ствараць Георгій Лойка, Яўген Лук’янаў, Алена Шарэпчанка, Уладзіслаў Жураўлёў, Вікторыя Шамардзіна, Святлана Сухадолава, Аляксей Анісеня, Раман Салаўёў, Анастасія Рэўчанка, Святлана Акружная, Анжаліка Баркоўская, Вячаслаў Грушоў, Аляксей Стома, Зінаіда Гурбо, Ульяна Ацясава.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus