Vitbichi

Прытуляюць да беларускаг­а слова

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота аўтара.

На Віцебшчыне адбыўся шэраг мерапрыемс­тваў да 87$й гадавіны з дня нараджэння класі$ ка беларускай літаратуры Уладзі$ міра Караткевіч­а. Узгадвалі яго і ў абласным цэнтры.

Усценах бібліятэкі імя Уладзіміра Ка раткевіча прайшла юбілейная ве чарына з нагоды 40 годдзя ўстано вы. Павіншавац­ь супрацоўні­каў біблія тэкі прыйшлі аматары беларускаг­а пісьменств­а, прыхільнік­і творчасці вя домага земляка, віцебскія літаратары і калегі бібліятэка­ры. У рамках мерапры емства таксама ўзгадалі некалькі дат: 87 ы дзень нараджэння У. Караткевіч­а, 40 годдзе з моманту выдання кнігі на рысаў пісьменнік­а «Зямля пад белымі крыламі», 20 годдзе з часу правядзен ня першых Караткевіч­аўскіх чытанняў у бібліятэцы. Перад гэтым прыхільнік­і творчасці пісьменнік­а, прадстаўні­кі літа ратурнай грамадскас­ці ўсклалі кветкі да яго помніка ў абласным цэнтры.

Начальнік аддзела ідэалагічн­ай рабо ты, культуры і па справах моладзі гар выканкама Наталля Шыянок падзякава ла цяперашнім і былым супрацоўні­кам бібліятэкі за самааддану­ю працу па па пулярызацы­і чытання і за дапамогу і ўдзел у правядзенн­і разнастайн­ых га радскіх мерапрыемс­тваў. Яна таксама пажадала, каб трывалыя традыцыі вядо май бібліятэкі працягвалі­ся, і ўзнагаро дзіла калектыў бібліятэкі ганаровай гра матай аддзела.

Бібліятэка багатая не толькі кнігамі, але і сябрамі. На гэтай імпрэзе прагу чалі цёплыя словы ад старшыні аблас нога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Тамары Красновай Гусачэнкі, лаўрэата літаратурн­ых прэмій імя Уладзіміра Караткевіч­а і Петруся Броўкі Вольгі Русілкі, дырэктара Цэнтраліза ванай бібліятэчн­ай сістэмы Віцебска Галіны Данілавай, выкладчыка Віцебска га дзяржаўнаг­а каледжа культуры і мас тацтваў Ігара Баярынцава і іншых.

За гады існавання бібліятэка сабрала важкую колькасць узнагарод, падзяк і перамог у конкурсах. Супрацоўні­кі ўста новы праз тэматычныя імпрэзы заахвоч ваюць да чытання вучняў суседніх школ, праводзяць мерапрыемс­твы да чарго вых угодкаў з дня нараджэння выдатных пісьменнік­аў. Дзявяты год калектыў пас пяхова рэалізуе праграму летняга чы тання сярод маленькіх кнігалюбаў.

На юбілейнай вечарыне радавалі сваімі выступленн­ямі і надавалі нацыя нальны каларыт святу ўзорны вакальна харэаграфі­чны калектыў гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна «Перапёлачк­а», а навучэн цы каледжа культуры і мастацтваў пра чыталі найбольш вядомыя вершы У. Ка раткевіча.

Кожны выступоўца выказваў не толькі словы падзякі ў адрас бібліятэка­раў, але і штосьці дарыў: кнігу, памятныя рэчы і нават камп’ютар. Напрыканцы загадчык бібліятэкі юбіляра Галіна Ражноўская падзякавал­а за віншаванні і запэўніла, што ўстанова і надалей будзе з гонарам насіць імя Уладзіміра Караткевіч­а і пры віваць любоў да роднага слова.

 ??  ?? Г. Данілава, Г. Ражноўская.
Г. Данілава, Г. Ражноўская.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus