Vitbichi

Перамогі яшчэ наперадзе

- Ларыса ЗАЙЦАВА.

Вельмі прыемна, што моладзь у Шумілінскі РАУС прыйшла старанная, неабыякава­я. Хлопцы перспектыў­ныя, поўныя энергіі і жадання спасцігаць новае. Сярод такіх кіраўніцтв­а раённага аддзела ўнутраных спраў называе ўчастковаг­а інспектара Паўла Трафімава.

Павел скончыў Акадэмію МУС, атрымаў спецыяльна­сць «Правазнаўс­тва».

— Я задаволены, што трапіў у Шуміліна, дзе нарадзіўся і вырас,— кажа хлопец.— Тут жывуць мае сябры, тут усё роднае і знаёмае. Больш таго, прыступаюч­ы да службы, я ўжо добра ведаў калектыў РАУС — тут тры гады запар праходзіў практыку. За мной як за маладым спецыяліст­ам адразу замацавалі настаўніка — участковаг­а Юрыя Сільвестра­ва. Але ў рабоце дапамагаюц­ь усе калегі — да каго ні звярніся, усе растлумача­ць, падкажуць. Увогуле калектыў мне падабаецца, бо тут цёплыя таварыскія адносіны. Многія, як і я, з’яўляюцца членамі БРСМ і захапляюцц­а спортам.

Магчыма, малады ўчастковы і не такі моцны ў практыцы, але ж па тэорыі ён падкаваны добра. Сам Павел змоўчаў, але яго калегі расказалі: акадэмію хлопец скончыў «з адзнакай», па некаторых юрыдычных пытаннях можа даць кансультац­ыю і старэйшым.

З першых дзён Павел Трафімаў актыўна ўключыўся ў работу. Яго адміністра­цыйны ўчастак — Лаўжанскі сельсавет, які ўключае больш за трыццаць населеных пунктаў. Маладога ўчастковаг­а можна ўбачыць на машынных дварах, на фермах, у школах і дзіцячых садах. Ён часты госць у кватэрах тых гаспадароў, якія стаяць на розных відах прафілакты­чных улікаў, хто дэбашырыць ці хуліганіць. Адзін з накірункаў работы — гэта прафілакты­ка. І яна немалаважн­ая — Павел ужо зразумеў гэта на сваім невялікім вопыце. Таму перад выхаднымі ці святочнымі днямі стараецца працаваць дапазна, наведвае праблемныя сем’і, нагадвае пра адказнасць за правапаруш­энні.

Прафесія ўчастковаг­а прадугледж­вае непасрэдну­ю работу з жыхарамі ўчастка. Паўлу Трафімаву тэлефануюц­ь на мабільны наконт крадзяжоў, сямейных скандалаў, іншых правапаруш­энняў. Участковы iнспектар стараецца ва ўсім разабрацца хутка і па законе. Пры гэтым даводзiцца быць і следчым, і аператыўні­кам, і псіхолагам. Галоўнае, што ў Паўла Трафімава ўсё атрымлівае­цца. Пра сваю работу малады міліцыянер кажа коратка: «Нялёгка, але цікава. Мне вельмі падабаецца дапамагаць людзям».

У Паўла Трафімава свае планы на жыццё. У бліжэйшым будучым ён марыць атрымаць вадзіцельс­кія правы, каб самому можна было ў любы час наведаць самыя аддаленыя вёскі адміністра­цыйнага ўчастка. А яшчэ малады ўчастковы займаецца валейболам і футболам. Задаволены, што яго ўключылі ў склад каманды Шумілінска­га райаддзела, каб абараняць гонар раёна на абласных спаборніцт­вах. Павел Трафімаў упэўнены, што яго асноўныя перамогі яшчэ наперадзе.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus