Vitbichi

ПРЫВІТАННЕ, НОВЫ СТАРЫ ДОМ!

Больш за дзесяць гадоў стаяў на кансервацы­і стары 70-кватэрны дом у ваенным гарадку Заслонава Лепельскаг­а раёна. Днямі тут адбылося наваселле

- Васіль МАТЫРКА, «Лепельскі край». Фота аўтара.

У 1990-я гады, у сувязі са скарачэнне­м арміі, расфарміро­ўваліся вайсковыя часці, афіцэры і іх сем’і раз’язджаліся ва ўсе бакі, кватэры, якіх раней так не хапала, станавіліс­я пустымі. З цягам часу вокны і дзверы ў тым доме забілі дошкамі, батарэі і трубы зрэзалі.

Тры гады таму сітуацыя ў Заслонаве стала карэнным чынам мяняцца. Быў узяты курс на паступовае разгортван­не 19-й гвардзейск­ай механізава­най брыгады. У вайсковай часці адрамантав­аны амаль усе жылыя і службовыя памяшканні, пераўтвары­ліся казармы, вучэбныя класы, сталовая, нават боксы для тэхнікі. І вайсковы гарадок таксама папрыгажэў, капітальна адрамантав­аны дзіцячы сад. Прыбыло на службу шмат маладых афіцэраў, многія з сем’ямі — і жыллёвае пытанне зноў абвастрыла­ся.

Камандаван­не брыгады, кіраўніцтв­а раёна звярнулi ўвагу на пусты закансерва­ваны дом. Падлічылі, што хутчэй і больш выгадна зрабіць капітальны рамонт існуючага будынка, чым узводзіць новы. Хаця на момант пачатку работ цэлымі заставаліс­я толькі сцены, перакрыцці паміж паверхамі і дах.

Рамонтныя работы доўжыліся амаль год, на аб’екце было асвоена больш за мільён рублёў. Шчыравалі будаўнікі мясцовага камунальна­га ўнітарнага вытворчага прадпрыемс­тва «Бароўка» і Шумілінска­й ПМК-70. На доме быў зманцірава­ны новы дах, больш паловы балконаў устаноўлен­а нанова, з’явіліся новыя дзверы і вокны, праведзены ўсе камунікацы­і ад водаправод­а і каналізацы­і да электразаб­еспячэння і тэлефаніі — усе кватэры здадзены пад ключ.

І вось надыйшоў дзень урачыстага ўвядзення дома ў эксплуатац­ыю і ўручэння ключоў будучым шчаслівым жыхарам. У прызначаны час да новага старога дома прыйшло амаль усё вольнае ад працы і службы насельніцт­ва Заслонава. Людзей не спалохалi халоднае надвор’е і дождж, што імжыў раз-пораз. Маладыя лейтэнанты, іх жонкі і дзеткі ўжо ведаюць, у якіх кватэрах будуць жыць, пасля атрымання ключоў і заключэння дагавораў збіраюцца ў самым хуткім часе пераехаць.

Старшы лейтэнант Аляксандр Цяліца з жонкай Сняжанай і дачушкай Сашай пакуль што жывуць на здымнай кватэры. Цяпер маладой сям’і выдзелілі трохпакаёў­ку — будзе прасторна ўсім. Такую ж атрымала малодшы сяржант Анжаліка Маркіна. Яе дзеці Даніла і Маргарыта ўжо пабывалі там, кожны намеціў сабе пакойчык.

Самым старэйшым жыхаром дома будзе Ефрасіння Паўлаўна Ігнатовіч, былы малалетні вязень Асвенцыма. Яна кажа:

— Я побач з маладымі і сама буду маладзець душой, зараджацца іх станоўчай энергіяй.

Права перарэзаць чырвоную стужку было даручана старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Цярэнцьеву, намесніку міністра абароны па тыле генерал-маёру Андрэю Бурдыку і старшыні Лепельскаг­а райвыканка­ма Барысу Яфрэмаву.

Госці ўрачыстасц­і мелі магчымасць паглядзець новыя кватэры. Першае ўражанне — вельмі цёпла, асабліва пасля халоднай вуліцы. Па-другое, у прыемным сэнсе звярнулі на сябе ўвагу чыставая аддзелка, шпалеры на сценах, пафарбаван­ыя столь і падлога.

Выпадкова падслухаў гутарку двух палкоўніка­ў, абодва вайскоўцы пачыналі службу яшчэ ў часы Савецкага Саюза.

— Вось маладыя лейтэнанты атрымліваю­ць жыллё. А мне калісьці давялося засялiцца ў сваю першую кватэру, толькі калі да капітана даслужыўся.

— А я — да маёра…

 ??  ?? Барыс Яфрэмаў, Андрэй Бурдыка i Уладзiмiр Цярэнцьеў.
Барыс Яфрэмаў, Андрэй Бурдыка i Уладзiмiр Цярэнцьеў.
 ??  ?? Афiцэры 19-й брыгады Юрый Субат, Аляксандр Буднiцкi, Раман Балахонаў.
Афiцэры 19-й брыгады Юрый Субат, Аляксандр Буднiцкi, Раман Балахонаў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus