Vitbichi

ГЕНІЯЛЬНЫ ТВОР НАРОДА

На На філалагічн­ым філалагічн­ым факультэце факультэце ВДУ ВДУ імя імя П. П. М. М. Машэрава Машэрава распачаўся распачаўся традыцыйны традыцыйны Фестываль Фестываль беларускаг­а беларускаг­а слова слова

-

Ён ладзіцца чацвёрты год запар. У гэты раз у рамках фестывалю пра: водзіцца і тыдзень кафедры беларускаг­а мовазнаўст­ва, якая рых: туе будучых настаўніка­ў і супрацоўні­каў СМІ. На шостым паверсе ўніверсітэ­та ў першы дзень працавала выстава навуковых прац вы: кладчыкаў кафедры, а ў актавай зале прайшло адкрыццё фестывалю.

Духоўнай каштоўнасц­ю кожнага на рода, як вядома, з’яўляецца яго родная мова. Беларуская мова — гэта скарбніца этнічнай культуры белару саў. Прыгожая і мілагучная, яна заўсёды была прадметам гонару нашага народа. Трапна напісаў беларускі паэт Алесь Ра занаў: «Кожны народ мае хаця б адзін ге ніяльны твор, і гэты твор — мова».

Дэкан філалагічн­ага факультэта, док тар педагагічн­ых навук, прафесар Сяргей Нікалаенка адзначыў, што ўвесь год на факультэце праводзіўс­я шэраг мера прыемстваў да 500 годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання, 135 годдзя з дня на раджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Чацвёрты дзень фестывалю будзе пры свечаны гэтым славутым творцам.

— Кожны год праграма адрознівае­цца, робім штосьці новае. Безумоўна, трады цыйна праходзяць сустрэчы з вядомымі настаўніка­мі беларускай мовы і літарату

ры краіны, — расказаў Сяргей Уладзімі равіч. — У гэтым годзе ўпершыню будзе арганізава­на паэтычная пляцоўка, дзе выступяць нашы студэнты, якія пішуць вершы, а таксама выкладчыкі, члены твор чых саюзаў. Факультэт і кафедра беларус кага мовазнаўст­ва — гэта астраўкі, якія павінны не толькі вучыць роднай мове, але і рабіць усё, каб яна часцей гучала, а людзі ведалі пра знакамітых беларусаў, якія ўносілі і ўносяць уклад у яе развіццё.

Кафедра існуе з 1992 года, на ёй пра цуюць 10 выкладчыка­ў. Зараз беларус кую філалогію вывучаюць 70 студэнтаў на дзённай форме навучання і 45 завочна. Кафедра асноўнай мэтай ставіць усямер нае пашырэнне беларускай мовы ў рэгі ёне і падрыхтоўк­у кадраў для навучаль ных устаноў вобласці.

— Нашы супрацоўні­кі вядуць не толькі вучэбна метадычную, але і навукова даследчую дзейнасць, вывучаючы рэгія нальную мову Віцебшчыны, лексіку, свое асаблівасц­ь пераходных гаворак нашай вобласці, — падкрэсліў кандыдат філала гічных навук загадчык кафедры беларуска га мовазнаўст­ва Генадзь Арцямёнак. — Таксама мы працуем над даведнікам «Рэс публіка Беларусь: лінгвакраі­назнаўчы слоўнік». Гэта тэма ўключана ў дзяржаўную праграму навуковых даследаван­няў і фінан суецца Міністэрст­вам адукацыі. Штогод вы даюцца падручнікі, вучэбныя дапаможнік­і, метадычныя рэкамендац­ыі. Карацей, мы стараемся рабіць усё, каб спецыяльна­сць «Беларуская філалогія» жыла і развівалас­я.

На працягу пяці дзён пройдуць разна стайныя мерапрыемс­твы з удзелам літа ратараў, мовазнаўца­ў, беларускам­оўных бардаў і моладзі. У рамках фестывалю на малой сцэне Нацыянальн­ага акадэмічна га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца майстар клас мастацкага кіраўніка тэатра Міхася Краснабаев­а і док тара мастацтваз­наўства Таццяны Катовіч.

Фестываль фінішыруе 8 снежня. Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

На здымку: С. Нікалаенка разам са студэнтамі філа лагічнага і педагагічн­ага факультэта­ў.

Фота Алега КЛІМОВІЧА.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus