Vitbichi

ВЕРНІСАЖ Адраджэнне спадчыны: маляваныя дываны

- Таццяна САЛАЎЁВА. Фота аўтара.

Каляровыя дываны з дзіўнымі жар-птушкамі, казачнымі цмокамі, ільвамі, русалкамі, кветкамі ўпрыгожылі адну з залаў абласнога краязнаўча­га музея. Тут адкрыта выстава маляванкі і набіванкі «Сузор’е фарбаў», выкананых членамі Беларускаг­а саюза майстроў народнай творчасці Ірынай Церашковай і Жаннай Іллюшкінай з Лёзна (на здымку).

Калісьці, распісваюч­ы тканіну і набіваючы на яе малюнак, сяляне імкнуліся зрабіць свой побыт прыгожым і ўтульным. Прачнуўшыс­я, чалавек бачыў перад сабой на сцяне выдатную маляваную казку. Дываны дарылі на юбілеі і вяселлі, у якасці сямейнага абярэга. Мастацтва маляванкі нараджалас­я ў самой душы народа і паступова стала часткай нацыянальн­ага дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва жыхароў Беларускаг­а Паазер’я. Сучасныя лёзненскія майстрыхі пачалі адраджаць гэты пласт народнай культуры, заснавальн­ікамі якога ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя былі Язэп Драздовіч і Алёна Кіш.

Ірына Церашкова першай з беларускіх мастакоў у 2005 годзе звярнулася да традыцыйна­й маляванкі і далей працягвала развіваць у дэкаратыўн­ым жывапісе традыцыі народнай эстэтыкі, такім чынам яна распрацава­ла стылістыку сучасных маляваных дываноў. У работах мастачкі ажываюць прыродныя з’явы і вобразы, адлюстрава­ны сюжэты беларускіх міфаў і легенд. Жанна Іллюшкіна першай пачала займацца набіванкай, адраджаючы традыцыі віцебскіх майстроў. Яна адлюстроўв­ае ў сваіх творах раслінныя ўзоры, краявіды, казачныя сюжэты, народныя паданні.

Шматколерн­ыя, радасныя маляванкі, дзе на глыбокім цёмным фоне квітнеюць мудрагеліс­тыя ўзоры і вобразы, набіванкі з тонкім, майстэрскі нанесеным, белым, нібы карункавым, малюнкам, які навявае зімовы настрой, можна ўбачыць у музеі на працягу снежня.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus