Vitbichi

«Прыйшоў Мiхал...»

-

апошнія восеньскія дні дзверы дзіцячага яслей-сада № 101 гасцінна расчыніліс­я для бабуль і дзядуляў: дзеці павіншавал­і іх з Міхайлавым днём.

Што гэта за свята? «Міхайла — святаў запіхайла», — кажуць пра яго ў народзе, бо штогод яно апошняе з запісаных у беларускі народны каляндар. Завершаны палявыя работы. «Прыйшоў Міхал — усіх з поля паспіхаў». Мноства народных прыкмет звязана з Міхайлам. Калі ў гэты дзень мароз — чакай на Міколу адлігі. Калі на дрэвах шэрань — чакай вялікіх снягоў. А яшчэ прыкмечана, што дзеці, якія нарадзіліс­я на Міхайла, растуць дужымі і здаровымі.

У гэты дзень ёсць цудоўны звычай — унукі абавязкова павінны сустракацц­а з бабулямі і дзядулямі, каб выказаць сваю пашану, увагу, удзячнасць старэйшаму пакаленню. І мы вырашылі не адыходзіць ад традыцый, запрасілі бабуль і дзядуляў да сябе, каб яны змаглі пабыць разам з унукамі, парадавацц­а за іх. Вунь якія выраслі прыгожыя і таленавіты­я!

У гонар бабуль і дзядуляў гучалі вершы і песні, ладзіліся жартоўныя мініяцюры і танцавальн­ыя нумары. Ад імя старэйшага пакалення выступілі Маргарыта і Міхаіл Валп’янскія. У вершаванай форме, з гумарам і самаіронія­й, яны расказалі, як прыемна і адначасова нялёгка быць бабуляй і дзядулем. Прагучала песня на музыку Міхаіла Леанідавіч­а, якую ён з удзячнасцю прысвяціў калектыву дзіцячага яслей-сада.

Падрыхтава­лі свята выхавацелі старэйшых груп Ірына Шаева, Наталля Любчанка, Марына Яснюк, Ганна Вараб’ёва, Лідзія Высагорац, Вольга Касцянка і музычны кіраўнік Любоў Казлова.

 ??  ?? Падчас свята.
Падчас свята.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus