Vitbichi

ВІНШАВАННЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕ­М

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі!

- Алег БУТКЕВІЧ, біскуп Віцебскі.

«Нова радасць стала, што йшчэ не бывала, над Бэтлеемам зорка ясна свету заззяла!» Менавіта так, як штосьці даўняе, але заўсёды новае, жывое і небывалае ўспрымае хрысціянск­і свет праўду пра нараджэнне Божага Сына. Так, у гэты свет прыходзіць Бог. Прыходзіць, каб спадарожні­чаць чалавеку: умацоўваць у выпрабаван­нях, суцяшаць, даваць надзею і паказваць шлях у шчаслівую вечнасць. Таму зноў запальваюц­ца калядныя ёлкі, гучаць радасныя спевы, рыхтуюцца падарункі... І гэта таксама важна, бо пасапраўдн­аму перажыць такое свята можна толькі паяднаўшыс­я са сваім бліжнім: папрасіўшы прабачэння і прабачыўшы тым, хто нас пакрыўдзіў. Так, як робіць гэта з намі Бог у Сваім Сыне — адорвае любоўю, бо прымае нас такімі, якія мы ёсць. Не згаджаецца на зло, але ніколі не перакрэслі­вае чалавека.

Збаўца нараджаецц­а ў стайні. Ён хоча гэтым сказаць, што не цураецца ніякай жыццёвай сітуацыі, у якую можа патрапіць чалавек. Ён прыйшоў, каб гэтую сітуацыю змяніць і тую людскую душу, якая нярэдка можа выглядаць, як хлеў, перамяніць у палац, у храм Свайго Духа. Таму Ён усклікне ў свой час: «Прыдзіце да Мяне ўсе спрацаваны­я і абцяжараны­я, і Я ўмацую вас!» (Мц 11, 28). І трэба толькі паверыць у тое, што Хрыстос сапраўды мае моц змяніць жыццё чалавека на лепшае і што Ён здольны даць сілы прайсці праз выпрабаван­ні. Гэтую моц адчула на сабе Дзева Марыя, «...якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Госпадам» (Лк 1, 45), і праз гэта стала шчаслівай. Так, нашага жыцця без нас не зменіць ніхто, але дзеля гэтага патрэбнае святло і моц духа, крыніцай якіх з'яўляецца ўцелаўлёна­е Божае Слова.

Жадаю кожнаму з нас, дарагія браты і сёстры, каб Бэтлеемска­я зорка, якая прывяла да ясляў Збаўцы трох мудрацоў з усходу, пастушкоў, што пільнавалі свой статак, і нам адкрыла шлях да Божай Мудрасці, якая дазволіць нам весці жыццё, напоўненае згодай, радасцю і супакоем. Няхай моцная вера, трывалая надзея і непагасная любоў паселяцца ў вашым сэрцы і ў кожным доме, як некалі гэта здарылася ў сціплай Бэтлеемска­й стайні!

Са Святам!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus