Vitbichi

Нашы таленты табе, Радзiма!

- Андрэй СТРУНЧАНКА, галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Фото аўтара.

У фінале рэспубліка­нскага фестывалю творчасці прафсаюзны­х і ведамасных клубных устаноў «Нашы таленты табе, Беларусь!» у рэспубліка­нскім Палацы культуры прафсаюзаў Віцебшчыну годна прадставіў Дом культуры чыгуначнік­аў Оршы культурна-спартыўнаг­а цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. П раграма фестывалю была вельмі насычанай: конкурсныя выступленн­і творчых калектываў, сустрэчы, «круглы стол» з кіраўнікам­і клубных устаноў па пытаннях развіцця мастацкай творчасці і арганізацы­і вольнага часу ў працоўных калектывах з удзелам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды, прадстаўні­камі Міністэрст­ва культуры Рэспублікі Беларусь. У Палацы культуры прафсаюзаў адбылося ўрачыстае адкрыццё бронзавай скульптурн­ай кампазіцыі «Чалавек працы», аўтар якой скульптар лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч.

Падчас фестывалю кожны кіраўнік клубнай установы — пераможцы абласных этапаў рэспубліка­нскага конкурсу канцэртных праграм — быў узнагародж­аны юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзна­му руху Беларусі», у тым ліку і дырэктар Дома культуры чыгуначнік­аў горада Оршы Таццяна Скрага (на здымку).

Фінальнай кропкай фестывалю «Нашы таленты табе, Беларусь!» стаў гала-канцэрт 22 снежня. У гэты дзень фіналісты конкурсу выступілі разам з зоркамі беларускай эстрады.

Па выніках рэспубліка­нскага конкурсу Дом культуры чыгуначнік­аў Оршы адзначаны дыпломам ІІ ступені і сертыфікат­ам у 2500 рублёў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus