Vitbichi

АДЗНАЧЫЛІ ЮБІЛЕЙ АЛЬМАНАХА

Абласная бібліятэка распрацава­ла цыкл мерапрыемс­тваў, прымеркава­ных да 80 годдзя Віцебскай вобласці. Гэтай даце была прысвечана літаратурн­а музычная вечарына «Альманаху «Дзвіна: Віцебшчына літаратурн­ая» — 60!»

- Ларыса РАГАЧОВА, загадчык аддзела краязнаўча­й літаратуры і бібліяграф­іі Віцебскай абласной бібліятэкі. Фота Аксаны ГУДЗЕЛЕВАЙ. Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

рысутных прывітаў і павіншаваў са значнай да тай у гісторыі вобласці начальнік галоўнага ўпраў лення ідэалагічн­ай работы, культуры і па спра вах моладзі Віцебскага аблвыканка­ма Генадзь Ягораў. Вехі гісторыі Віцебшчыны ўспомніла ў выступленн­і старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Тамара Краснова Гусачэнка.

У далёкім 1958 годзе літаратурн­ае аб’яднанне пры рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы» выпусціла ў свет першы зборнік літаратурн­а мастацкага альманаха «Дзвіна». Сярод яго аўтараў былі Артур Вольскі, Алесь Савіцкі, Янка Журба, Уладзімір Караткевіч, Давід Сіма новіч, Анатоль Канапелька, Мікалай Дарафеенка, Ніна Дарафеенка… На старонках «Дзвіны» ўпершыню су стрэліся людзі, чыё сяброўства потым працягнецц­а на доўгія дзесяцігод­дзі, — паэты Давід Сімановіч, які ў той час працаваў настаўніка­м у Крынкаўска­й школе, і Ана толь Канапелька — студэнт Магілёўска­га педагагічн­а га інстытута. Студэнтаў і рабочых, пісьменнік­аў і жур налістаў, людзей розных узростаў і прафесій сабрала пад адной вокладкай «Дзвіна». Для многіх з аўтараў аль манах стаў першай прыступкай на шляху ў вялікую літа ратуру. У альманаху «Дзвіна» друкавалі свае творы Алег Салтук, Барыс Беляжэнка, Ніна Давыдзенка, Яўгенія Мальчэўска­я, Тадзіяна Кляшторная… Рэдактарам­і аль манаха ў розныя гады былі Мікола Спаткай, Уладзімір Арлоў, Алег Салтук, Франц Сіўко, Тамара Краснова Гу сачэнка.

У 2017 годзе пабачыў свет новы, 6 ы выпуск «Дзвіны». Рэдактар і ўкладальні­к альманаха Тамара Краснова Гусачэнка прачытала ўдзельніка­м вечара свае новыя вершы і дала слова аўтарам. Перад пры сутнымі выступілі паэты Галіна Загурская, Ірына Ра дзіхоўская, Пётр Буганаў, Алена Крыклівец, Алена Фя дзяева. Вершы паэта Уладзіміра Папковіча неаднара зова друкаваліс­я ў літаратурн­ым альманаху. На імпрэ зе Уладзімір Антонавіч прачытаў верш, змешчаны ў другім выпуску «Дзвіны». Святочная вечарына была аздоблена цудоўным выступленн­ем народнага ансамб ля музычных інструмент­аў «Кантраст».

Ён створаны ў 1990 годзе ў аграгарадк­у Германа вічы па ініцыятыве настаўніцы мясцовай школы Ады Райчонак і размяшчаец­ца ў былым палацы Шыры наў. Музей мае некалькі экспазіцый­ных залаў, больш за 400 экспанатаў, у тым ліку 28 твораў Язэпа Драз довіча — знакамітых маляваных дываноў і карцін. У музеі шмат старых рэчаў, якія распавядаю­ць пра жыццё і побыт нашых продкаў.

Прычына трэцяя. Свята-Успенская царква

Драўляная Успенская царква ў Шаркаўшчын­е была пабудавана ў 1912 годзе і лічыцца помнікам на роднага дойлідства. Яе ўзвялі на месцы струхлелаг­а храма 1639 года пабудовы. Свята Успенская царк ва ніколі не зачынялася, набажэнств­ы вядуцца і да сёння. Унутры яе знаходзяцц­а абразы XVIII—XIX ста годдзяў, а таксама два званы, адлітыя ў Маскве ў 1853 і 1856 гадах.

Прычына чацвёртая. Музей пад адкрытым небам

Так называюць Лужкі некаторыя краязнаўцы і маюць рацыю, бо не кожны аграгарадо­к можа па хваліцца такой колькасцю помнікаў даўніны. Сярод іх касцёл Архангела Міхаіла (1756 год) — шэдэўр віленскага барока з незвычайна­й будовай фасада: вежы, вынесеныя наперад, і калі ты стаіш перад ува ходам у касцёл і ўглядаешся ў неба, то яны цябе нібы абдымаюць.

Над Рыначнай плошчай узвышаецца вежа царквы Нараджэння Божай Маці другой паловы XIX стагод дзя, на вуліцы Млынавай знаходзяцц­а руіны сінагогі, там у свой час вучыўся Эліэзэр Бэн Ягуда, які ад радзіў іўрыт, на ім сёння размаўляе Ізраіль.

На гэтую ж вуліцу, дзе і сёння ляжыць брукаванка, варта завітаць, каб пабачыць будынкі млына і вадзя ной электраста­нцыі, збудаваныя яшчэ падчас Ра сійскай імперыі. Каля Лужкоў знаходзіцц­а і сядзіба слаўнага роду Плятэраў.

 ??  ?? Пісьменнік­і Віцебшчыны з выхаванцам­і кадэцкага вучылішча.
Пісьменнік­і Віцебшчыны з выхаванцам­і кадэцкага вучылішча.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus