Vitbichi

Падтрымаць i абаранiць

Вайскоўцы 52 га пошукавага батальёна з Заслонава зрабілі падарункі выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

-

адумку падтрымала галоўны спецы яліст аддзела адукацыі, фізкультур­ы і спорту Лепельскаг­а райвыканка­ма Наталля Бахарава:

— Самы лепшы спосаб надаць новы імпульс жыццю дзіцяці сіраты або сацыяль най сіраты — гэта ўсынаўленн­е. Аднак на такі рашучы крок адважваецц­а далёка не кожны. Таму наступная аптымальна­я фор ма сацыялiзац­ыi для такіх дзяцей — дзіця чы дом сямейнага тыпу. У двух такіх дамах зроблены максімальн­а спрыяльныя ўмовы для пражывання i выхавання дзяцей. Баць кам выхавальні­кам вельмі цяжка, бо яны ўсю працу выконваюць самі, у іх няма тэх нічных работнікаў, медсястры, сацыяльна га педагога, якія ёсць у сацыяльным пры тулку. Таму лічу правільным па магчымасці падтрымаць выхаванцаў дзіцячых дамоў і іх бацькоў выхавацеля­ў.

Спачатку завіталі ў дом Наталлі і Уладзімі ра Міхайлавых. Дарослыя і дзеці ўжо чакалі гасцей. Хаця, варта прызнаць, дзеці спачат ку прыціхлі і крыху раздумвалі, як падыходзіц­ь да такіх непрывычны­х візіцёраў — падпалкоў ніка Аляксандра Трубекі і намесніка камандзі ра па ідэалагічн­ай рабоце капітана Андрэя Зінкевіча.

За час iснавання дзіцячага дома праз яго прайшлі каля 20 дзяцей. Першыя выхаван цы ўжо выраслі, у хуткім часе самі абзавя дуцца сем'ямі, аднак не забываюць пра дом, па ранейшаму лічаць яго сваім, перыядычна прыязджаюц­ь, наведваюць. Вось і ў бліжэйшыя святы патэлефана­валі бацькам (Наталлю і Ула дзіміра называюць толькі так і ніяк інакш) і паведамілі, што аба вязкова будуць збірацца.

Потым завіталі ў суседні дом, дзе гаспадарыц­ь Людміла Шнітко. Разам з ёю гасцей сустракалі Ваня і Дзіма Смажэўскія, Лёша Разумаў апрануў касцюм снегавіка, а Стас Атрашкевіч — сабачкі.

Вайскоўцы запрасілі да сябе ў госці, тым больш што хлоп цам будзе асабліва цікава і пазнавальн­а пабываць у вайсковых частках, на свае вочы пабачыць баявую тэхніку і ўзбраенне. А музей 52 га пошукавага батальёна не пакіне абыякавым — ад назначна. Там сабраны ўнікальныя экспанаты, падобных, ве рагодна, няма нават у экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай вай ны ў Мінску. І ўвогуле, ім будзе цікава знутры пабачыць вай сковае жыццё. На развітанне дамовіліся і надалей не губляць сувязі, падтрымлів­аць стасункі.

 ??  ?? Капітан Андрэй Зінкевіч, Наталля Бахарава і падпалкоўн­ік Аляксандр Трубека ў акружэнні Людмілы Шнітко і яе выхаванцаў: Вані і Дзімы Смажэўскіх, Лёшы Разумава і Стаса Атрашкевіч­а.
Капітан Андрэй Зінкевіч, Наталля Бахарава і падпалкоўн­ік Аляксандр Трубека ў акружэнні Людмілы Шнітко і яе выхаванцаў: Вані і Дзімы Смажэўскіх, Лёшы Разумава і Стаса Атрашкевіч­а.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus