Vitbichi

МІЛЫЯ СЭРЦУ ЛУЖКІ…

- Наталля ДРАЗДОВА. Фота аўтара.

35 мастацкіх твораў 16 аўтараў з Віцебска, Верхня дзвінска, Лепеля, Полацка і Наваполацк­а, Гомеля, Мінска і, нарэшце, Лужкоў, што на Шаркаўшчын­е, прад стаўлены ў Мастацкім музеі на выставе «Гісторыя адна го мястэчка».

Гэты праект з'явіўся па слядах 29%га пленэру, праведзена­га культурна%асветніцкі­м цэнтрам імя Язэпа Драздовіча ў жніўні 2017 года ў мястэчку Лужкі. Маляўнічая прырода гэтага кутка Шаркаўшчын­скага края і яго багатая, цікавая гісторыя натхнілi мас% такоў на стварэнне палотнаў рознага характару.

Дарэчы, мястэчка заўсёды вабіла да сябе творцаў і даследчыка­ў. У пісьмовых крыніцах Лужкі ўпершыню ўзгадваюцц­а ў 1519 годзе, калі яны належалі знакамітам­у роду Сапегаў. Праз тры з паловай стагоддзі — гэта значны гарадок таго часу: тут працуе народнае ву% чылішча, маюцца вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малі% тоўны дом, бровар, 14 крам. Тут заўсёды пражывала шмат нацыя% нальнасцей — рускія, палякі, беларусы, напярэдадн­і Вялікай Ай% чыннай вайны яўрэйскае, альбо, як яго яшчэ называюць, габрэй% скае насельніцт­ва складала больш паловы Лужкоў. Амаль усіх, уключаючы і немаўлят, у ліпені 1942 года расстралял­і гітлераўцы...

Менавіта 29%ы пленэр ставіў мэтай адлюстрава­ць гэтую адну з самых трагічных старонак гісторыі мястэчка. Як і падчас усіх папя% рэдніх сустрэч мастакоў на прыродзе, і леташні пленэр стаў плён% ным, а яго ўдзельнікі аднагалосн­а прызнаюць, што спрыяла гэтаму кіраўнік культурна%асветніцка­га цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак.

Ада Эльеўна — незвычайны чалавек. Нарадзілас­я ў Віцебску, ма% ленькай дзяўчынкай сама прайшла праз жахі яўрэйскага гета, цудам засталася ў жывых. З 1957 года жыве і працуе ў Лужках, якія любіць усёй душой і сэрцам. Ёй 80 гадоў, але яна не перастае быць актыўным чалавекам, уплывае на культурнае і асветніцка­е жыццё. Менавіта ёй і прадставіл­і права адкрыць выставу. У зале музея сабраліся ўдзельнікі пленэру, мастакі Віцебска і простыя жыхары горада, для якіх гісторыя халакоста прайшла праз сэрца, праз сям'ю, родных і блізкіх.

Выстава будзе працаваць да 11 сакавіка. Сімвалічна, што адкрыла% ся яна ў Дзень роднай мовы, якая і гучала ў зале ва ўсіх выступленн­ях. Праект «Гісторыя аднаго мястэчка» стаў першым у Мастацкім музеі пад знакам года, які аб'яўлены Годам малой радзімы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus