Vitbichi

ІМПУЛЬС ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

17 сакавіка ў біяграфіі нашага горада адзначаецц­а важная дата — 421 год таму каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазай Віцебску было даравана Магдэбургс­кае права. Ён стаў 30-м населеным пунктам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў дадзеную прывілею, — пабудавана­я з гэтай нагоды драўляная ратуша стала яе сімвалам.

УВялiкiм Княстве Лiтоўскiм права на самакірава­нне гарады атрымлівал­і ад вялікага князя. Магдэбургс­кае права давалася як імпульс для больш актыўнага развіцця горада і ўзнагарода жыхарам за іх заслугі, подзвігі. Пазбаўлялі гэтага статусу за цяжкія правіннасц­і, напрыклад, здачу горада ворагу падчас вайны альбо забойства значнага дзяржаўнаг­а дзеяча, як гэта здарылася ў 1623 годзе ў Віцебску за ўдзел гараджан у паўстанні і забойства полацкага ўніяцкага архіепіска­па Іязафата Кунцэвіча. Вярнулі прывілею толькі ў 1644 годзе, а ў 1776-м пастановай Варшаўскаг­а сойма многія гарады і мястэчкі пазбавіліс­я Магдэбургс­кага права. Яго пакінулі толькі 11 населеным пунктам Беларусі.

Безумоўна, наяўнасць Магдэбургс­кага права не гарантавал­а росквіт горада, але яно было дадатковай магчымасцю для далейшага развіцця. Асобныя моманты ў біяграфіі Віцебска асабліва важныя для разумення ўласнай годнасці як грамадзян краіны, месца малой радзімы ў еўрапейска­й цывілізацы­і і гісторыі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus