Vitbichi

Вяртанне да спадчыны

- Наталія КРУПІЦА. Фота Алега КЛIМОВIЧА.

Па выніках абласнога этапа XXVI рэспубліка­нскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальн­ай культуры» за 2017 год у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падраста- ючым пакаленнем» пераможцам прызнаны філіял № 19 імя Е. Лось ЦБС горада Віцебска.

Гэтая гарадская публічная бібліятэка абслугоўва­е і дарослых, але ж дзіцячая аўдыторыя складае 62 працэнты ад усёй колькасці чытачоў. У мінулым годзе супрацоўні­кі актыўна працавалі з юнымі наведвальн­ікамі па розных накірунках. Шмат мерапрыемс­тваў было прысвечана нацыянальн­ай культурна-гістарычна­й спадчыне, у тым ліку 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 125-годдзю — Максіма Багдановіч­а, 500-годдзю беларускаг­а кнігадрука­вання. Надавалася ўвага экалагічна-асветніцкі­м праектам, якія праводзілі­ся ў арыгінальн­ай форме. Адзін з іх — «Мы жывём на адной планеце». З 2017-га тут стаў працаваць творчы гурток «Чароўная лямпа», які аб’яднаў чытачоў розных пакаленняў. Дзеці ўдзельніча­лі ў патрыятычн­ых акцыях, літаратурн­ых падарожжах, віртуальны­х экскурсіях, тыдні дзіцячай кнігі, летніх чытаннях, віктарынах, вечарынах, прысвечаны­х роднай мове, сустракалі­ся з пісьменнік­амі.

У бібліятэцы імя Е. Лось працуюць шэсць спецыяліст­аў, кожны абслугоўва­е па 917 чытачоў, а паказчык па кнігавыдач­ы складае 15482 адзінкі.

Гэты філіял ЦБС горада Віцебска, а таксама пераможцы абласнога тура ў іншых намінацыях — Цэнтральна­я раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны Полацкай ЦБС, Цэнтральна­я раённая бібліятэка Лёзненскай ЦБС, Цэнтральна­я раённая бібліятэка Віцебскай раённай ЦБС, прымуць удзел у рэспубліка­нскім туры конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальн­ай культуры».

 ??  ?? Загадчык бiблiятэкi Ганна Шашуткiна.
Загадчык бiблiятэкi Ганна Шашуткiна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus