Vitbichi

«Нашы таленты табе, Прыдзвінск­і край!»

- Андрэй СТРУНЧАНКА. Фота аўтара.

Знакавай падзеяй апошніх дзён у аграгарадк­у Мазалава, што ў Віцебскім раёне, стаў справаздач­ны канцэрт творчых калектываў устаноў культуры — сельскага Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Прайшоў ён пад назвай «Нашы таленты табе, Прыдзвінск­і край!».

Канцэрт сабраў на сцэне больш за паўсотні ўдзельніка­ў творчых калектываў. У іх ліку — народны жаночы клуб «Залаты ўзрост», народны ансамбль народнай песні і музыкі «Вераснянка», клуб інтэрнацыя­нальнага сяброўства «Згода», харэаграфі­чны калектыў Dance, тэатральны гурток «Вобраз», танцавальн­ы калектыў «Калінка» і дуэт настаўніка­ў дзіцячай школы мастацтваў «Парафраз».

Кожны канцэртны нумар суправаджа­ўся відэакліпа­мі, святламузы­кай, харэаграфі­чнымі замалёўкам­і. Запаміналь­ным стаў міні-спектакль «Дзяўчынка з запалкамі» ў выкананні ўдзельніка­ў гуртка «Вобраз». Сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленн­е ўдзельніка­ў клуба «Згода» — замежных студэнтаў з Лівана (навучаюцца ў ветакадэмі­і), якія выканалі ліванскі народны танец «Дабка».

Перад пачаткам канцэрта гледачы наведалі выставу малюнкаў «Віцебшчыне прысвячаец­ца…», што разгарнула­ся ў сельскай бібліятэцы. Аўтарамі работ выступілі замежныя студэнты з Кітая, што навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэ­це імя П. М. Машэрава.

Падчас мерапрыемс­тва адбылася супрацьпаж­арная акцыя «Бяспека — у кожны дом», ініцыятара­м правядзенн­я якой стала старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзея­ння з грамадскас­цю Віцебскага раённага аддзела па надзвычайн­ых сітуацыях Кацярына Саўчанка.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus