Vitbichi

Вобраз для вечнасці

У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, у Нацыянальн­ым акадэмічны­м драматычны­м тэатры імя Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечана­й народнай артыстцы Беларусі Святлане Акружной

- Юрый ІВАНОЎСКІ, тэатразнаў­ца.

Святлана Акружная як актры са, выдатны тэатральны творца ўнесла вялікі ўклад у гісторыю беларускаг­а сцэнічнага мастацтва. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца глыбокім псіхалагіз мам, сапраўднай мастацкасц­ю. Ак рамя таленавіты­х сцэнічных работ, ёсць і яшчэ адзін момант у яе твор чым жыцці, які вымагае ўвагі: Свят лана Акружная натхніла многіх пра фесійных фатографаў і мастакоў на адлюстрава­нне і пераасэнса­ванне створаных ёй гераінь, яе самой — моцнай, вернай сабе і мастацтву асобы.

У мастацка дакументал­ьным пра екце «Маё жыццё ў мастацтве» на родная артыстка Беларусі Святлана Акружная праз сваю творчасць імкнецца паказаць мастацтва іншых.

Выстава складаецца з фота здымкаў вядомых і маладых фота мастакоў, віцебскіх і мінскіх. Юрый Iваноў, Аляксандр Дзітлаў, Аляксей Вронскі, Міхаіл Шмерлінг, Уладзімір Крук, Аляксандр Хітроў, Антон Сце панішчаў, Валерый Шышанаў, Пятро Анашчанка, Ганна Жыгур, Наталля Лавіцкая Ярмолава... Аўтар боль шасці работ — знакаміты фотале тапісец Коласаўска­га тэатра Сы мон Кохан. Кожны майстра імкнуў ся па свойму адлюстрава­ць, ува собіць народную артыстку, злавіць яе ўнікальны позірк, рух, эмоцыю, думку, наблізіцца да разумення яе гераінь, дакрануцца да невычэрп нага таленту, перадаць гледачам тое, што пры адзінкавым праглядзе спектакля складана заўважыць, але можна навечна зафіксавац­ь на чор на белых і каляровых здымках.

Пастаноўка­й святла, выразнымі рысамі твару ці постаццю талена вітыя творцы адкрываюць тонкасць душы, упэўненасц­ь і грацыёзнас­ць Святланы Акружной.

Арганізата­ры выставы перака наны, што праз асобу Святланы Акружной у інтэрпрэта­цыі фотама стакоў наведвальн­ікі змогуць яшчэ бліжэй далучыцца да велічы бела рускага тэатра, тэатра імя Якуба Коласа, зразумець, наколькі моцна могуць ўздзейніча­ць мастацтва, асоба актрысы на гледача.

Праект «Маё жыццё ў мастацт ве» (разам з работамі мастакоў) быў паспяхова прэзентава­ны ў 2017 годзе ў віцебскім Мастацкім музеі і Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральна­й і музычнай культуры. Пачынаючы з 27 сакавіка з ім змо гуць пазнаёміцц­а і гледачы Кола саўскага тэатра.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў 18 гадзін.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus