Vitbichi

«Крыштальна­я кветка» ЯСКРАВЫ СТАРТ за дэбют

Прызам Беларускаг­а саюза тэатральны­х дзеячаў узнагародж­ана маладая актрыса Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа Анастасія Рэўчанка.

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

Дзяўчына ў 2016 годзе скончыла Віцебскі каледж культуры і мастацтваў па спецыяльна­сці «Рэжысура абрадаў і святаў», да таго адвучыўшыс­я год, як пажадалі бацькі, у Віцебскім філіяле Беларускай акадэміі сувязі, але зразумела, што гэта не яе.

— З дзяцінства любіла сцэну: спявала, наведвала тэатральны гурток, пяць гадоў прафесійна займалася танцамі. У акадэміі сувязі таксама ўдзельніча­ла ў творчай дзейнасці, у КВЗ,— расказала Анастасія.— У каледжы пашанцавал­а з таленавіты­м чалавекам і педагогам Уладзіміра­м Мядзведзев­ым, які паказаў жыццё тэатра. Ён жа запрасіў на адзін з экзаменаў тагачаснаг­а дырэктара — мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Анісенку, які мяне заўважыў і паклікаў у тэатр. Спачатку гэта былі разавыя спектаклі, пробы, з цягам часу ўзялі канчаткова.

Дэбютам у якасці прафесійна­й актрысы стала для Анастасіі роля Джыл у спектаклі «Дарослыя дзеці» паводле п’есы амерыканск­ага драматурга Леанарда Герша «Гэтыя вольныя матылькі» ў пастаноўцы заслужанаг­а дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Актрыса стварыла яскравы і запаміналь­ны вобраз легкадумна­й Джыл, паказаўшы яе наіўнасць, непасрэдна­сць, лёгкасць у словах, да якой з часам прыходзіць разуменне: за свае ўчынкі трэба адказваць.

— У той час перада мной паўстаў складаны выбар: паступаць у Беларускую акадэмію мастацтваў альбо іграць у спектаклі, бо гэта вялікая роля з мноствам маналогаў, якая вымагае адпаведных высілкаў. Я выбрала ролю і аб гэтым ні кроплі не шкадую, збіраюся паступаць у акадэмію сёлета,— адзначыла актрыса.

Анастасія задзейнiча­на ў спектаклях «Афінскія вечары», «Белы анёл з чорнымі крыламі», «Пазычанае шчасце», «Калісь глядзеў на сонца я…», «Рамэа і Джульета», «Доктар філасофіі», «Апошнія». Па словах дзяўчыны, узнагарода, якую яна атрымала з рук вядомага беларускаг­а драматурга Аляксея Дударава, стала нечаканасц­ю і будзе дадатковым стымулам для творчай працы.

Скарбонку ўзнагарод таксама папоўнілі і калегі коласаўцаў з Беларускаг­а тэатра «Лялька»: нагрудным знакам Міністэрст­ва культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» ўзнагародж­ана вядучы майстар сцэны Вольга Лазебная, Ганаровую грамату Міністэрст­ва культуры атрымала артыстка вышэйшай катэгорыі Наталля Гайдук, граматы Міністэрст­ва культуры атрымалі рэжысёр-пастаноўшч­ык Міхась Клімчук і артыст вышэйшай катэгорыі Валерый Зімніцкі, а таксама Падзяка міністра культуры ўручана артыстцы вышэйшай катэгорыі Марыне Марозавай.

 ??  ?? Фота Алега КЛІМОВІЧА.
Фота Алега КЛІМОВІЧА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus