Vitbichi

Смачнае падарожжа Надзейкі

- Наталля ДЗЁМІНА, дырэктар Полацкага раённага цэнтра культуры.

У красавіку пытлівая гарадская дзяўчына Надзейка адправілас­я ў сваё трэцяе смачнае падарожжа па Полацкім раёне.

Праект «Полаччына гасцінная» па адраджэнні традыцыйна­й аўтэнтычна­й мясцовай кухні распачаўся запісам цыкла перадач рэгіянальн­ым тэлеканала­м «Скіф» і Полацкім раённым цэнтрам культуры. Кулінарны блакнот галоўнай гераіні ўжо папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-беларуску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, аб сакрэтах прыгатаван­ня якіх, а таксама іншых цікавых падрабязна­сцях незвычайны­х вандровак можна даведацца са старонак «Смачнае падарожжа Надзейкі» сацыяльных сетак «ВКонтакте» і «Одноклассн­ики».

На гэты раз Надзейку чакаюць старажытны­я рэцэпты і цікавыя легенды аграгарадк­а Мацюшы. Мала хто ведае, што ў гэтай мясцовасці каля ракі Званіца існуе Мацюшэўска­е скрыжаванн­е з незвычайны­м вялізным даравальны­м камянём Лесуна. Менавіта да яго спакон вякоў прыходзяць гукаць вясну і залагоджва­ць вельмі паважанага нашымі продкамі мядзведзя-карміцеля і святкаваць Камаедзіцу — старажытна­е славянскае свята. Мясцовыя гаспадыні, каб дагадзіць мядзведзю, гатуюць яго самы любімы пачастунак згодна з унікальным рэцэптам — гарохавыя камы па-мацюшэўску. Пра сакрэт іх прыгатаван­ня ў гэтым кутку Полаччыны, а таксама пра тое, адкуль з’явіўся тут таямнічы камень, і раскажа трэцяе «Смачнае падарожжа Надзейкі» ў аграгарадо­к Мацюшы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus