Vitbichi

Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!

- Алена ЧАХОВІЧ, дырэктар дапаможнай школы № 24 горада Оршы.

У Год малой радзімы пытанне вывучэння роднай мовы паўстае найбольш актуальна.

У дапаможнай школе № 24 Оршы традыцыйна прайшоў тыдзень бе ларускай мовы пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па беларуску». Сёлета ён быў пры свечаны Міжнародна­му дню роднай мовы. У фае школы была аформле на партрэтная галерэя «Славутыя імёны Бацькаўшчы­ны», а ў бібліятэ цы — выстава кніг і часопісаў «Пес няры зямлі беларускай». Настаўнікі прадэманст­равалі сваё прафесій нае майстэрств­а на адкрытых за нятках, а сярод вучняў вызначаны самы старанны ў конкурсе на леп шы сшытак па беларускай мове. Адбыўся шэраг пазакласны­х ме рапрыемств­аў. Вучні здзейснілі «Падарожжа ў гісторыю» і наведа ліся ў этнаграфіч­ны музей «Млын», дзе для іх на дабрачынна­й аснове правялі пазнавальн­ую экскурсію ў мінулае. У гульні падарожжы «Сак рэты арфаграфіі» дзеці змаглі пра дэманстрав­аць свае веды праві лаў беларускаг­а правапісу. У кон курсе на лепшага дэкламатар­а вер шаў Эдзі Агняцвет, прысвечаны­м 105 годдзю з дня нараджэння паэ тэсы, узялі ўдзел нават вучні пачат коўцы, якія яшчэ не вывучаюць бе ларускую мову. Завочнае падарож жа па Беларусі «Зямля пад белымі крыламі» натхніла на ўдзел у кон курсе малюнкаў «Родныя вобра зы». У групах падоўжанаг­а дня вы хавацелі арганiзава­лі для дзяцей прагляд «куфэрка» мультфільм­аў па беларуску. А напрыканцы тыдня адбылося сапраўднае свята «Беларуская скарбонка», дзе вучні мелі магчы масць адказаць на пытанні віктары ны, выканаць цікавыя заданні, да ведацца пра паходжанне бела рускіх назваў, пагуляць у пераклад чыкаў. У дзяцей фармiравал­ася па чуццё гонару за родную мову i паважлiвыя адносiны да культур ных традыцый беларускаг­а наро да, цiкавасць да вывучэння бела рускага фальклора. Сапраўдным упрыгажэнн­ем свята сталі кала жы, падрыхтава­ныя да конкурсу «Спажываем беларускае». У фіна ле мерапрыемс­тва вучні сервіра валі сталы стравамі нацыянальн­ай кухні. Тут былi агуркі з капустай, яечня з салам, бульба з каўбасамі, дранікі, шчаўе, клёцкі, грыбы і нават вергуны... Так свята стала не толькі прыгожым і цікавым, але і смачным. На заключнай лінейцы лепшыя аматары роднай мовы атрымалі гра маты. Падчас беларускаг­а тыдня кожны вучань меў магчымасць пра явіць сябе, рэалізавац­ь творчыя здольнасці і, галоўнае, павысіць узро вень валодання беларускай мовай.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus