Vitbichi

«Беларусы» ўразілі

- Таццяна САЛАЎЁВА. Фота аўтара.

Сучасная арт-група «Беларусы» ў Віцебскай абласной філармоніі выканала выбраную праграму «Галасы без межаў» з сусветна вядомых твораў. Папулярныя песні ў эстрадных апрацоўках, сярод іх — беларускія творы, іспанскія серанады, аргентынск­ае танга, рамантычны­я мелодыі Сінатры, цыганскія рамансы, песні з савецкіх кінафільма­ў, гучалі на розных мовах. Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу. У складзе «Беларусаў» пяць салістаў, усе яны прафесійны­я музыканты — выпускнікі кансервато­рыі, музычных спецыяльна­сцяў універсітэ­та культуры, педагагічн­ых навучальны­х устаноў. — Разам у адным калектыве сабраліся ўнікальныя галасы,— сказаў стваральні­к і кіраўнік групы, кампазітар, выканаўца Валерый Шмат,— гэта тры тэнары, розныя па гучаннi — лірычны, эстрадны і тэнар опернага плану, барытон і бас. Гэта палітра мужчынскіх галасоў дазваляе спяваць практычна ўсё, нават жаночыя партыі з твораў Моцарта. Удзельнікі групы займаюцца не толькі канцэртнай дзейнасцю, але і педагагічн­ай — пры калектыве дзейнічае студыя «Залатыя галасы». Яе выпускнікі — лаўрэаты вядомых конкурсаў «Еўрабачанн­е», «Новая хваля», «Славянскі базар у Віцебску», удзельнікі расійскага праекта «Голас». За вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музычнай культуры і выхаванне маладых талентаў Валерый Шмат атрымаў дзяржаўную ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны.

 ??  ?? В. Шмат.
В. Шмат.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus