Vitbichi

Свята пад знакам сяброўства

- Настасся ТУРОК, Алеся ВАРКУЛЕВІЧ, студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава, Андрэй СТРУНЧАНКА.

Самае дзівоснае і таямнічае летняе свята — «Купалле» — зноў запрасіла да сябе гасцей на бераг Дняпра. Аграгарадо­к Александры­я ў мінулыя выхадныя дні стаў сапраўдным міжнародны­м культурным цэнтрам

Мерапрыемс­твы традыцыйна пра ходзілі ля моста, які злучае Магілёў скую і Віцебскую вобласці і два на селеныя пункты Александры­ю і Копысь — ма лую радзіму Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Рэспубліка­нскае свята «Купалле» («Алек сандрыя збірае сяброў») з кожным годам на бірае папулярнас­ць. Сёлета нават сюрпрызы надвор'я — моцны дождж, які лінуў перад па чаткам тэатраліза­ванага музычнага прадстаў лення «Малая Радзіма», — ніколькі не сапса валі настрой гасцям. — Менавіта ў гэты дзень мы асабліва адчу ваем сакральную сувязь з роднай зямлёй, прод камі і адзін з адным. Таму так хочацца вырвац ца з гарадскога жыцця і стаць бліжэй да пры роды — яе прыгажосці і жыватворна­й сілы. На брацца добрай энергіі сонца, удыхнуць пахучы водар траў і лесу, атрымаць асалоду ад рэк і азёр, — адзначыў падчас выступленн­я на свя це Аляксандр Лукашэнка. — У гэтым і заключа ецца сэнс перажыўшай многія стагоддзі трады цыі адзначаць Купалле — свята, што нагадвае аб простых чалавечых радасцях, ацаніць якія можна, толькі замарудзіў­шы свой звыклы рытм. І як бы ні складваўся наш лёс, куды б ні закінуў, нам жыццёва неабходна вяртацца да вытокаў. Туды, дзе пейзажы ажываюць сюжэтамі з дзя цінства і юнацтва, дзе глыбока пушчаны карані радавога дрэва. Нават у думках, але мы павін ны трымацца за гэты маленькі свет, адкуль па чаўся наш шлях у вялікае жыццё. Гэты свет і ёсць наша Папараць кветка. У ім і знаходзім мы сваю моц, апору і шчасце. Ён наш ахоўнік. Таму з вялікім хваляванне­м, пачуццём радасці і гона ру я прыязджаю на сваю малую радзіму. Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фестываль праходзіць пад знакам сяброўства народаў, свята, якое аб'ядноўвае суседзяў, а Александ рыя прымае не проста гасцей з блізкіх краін, а родных людзей. Музычна тэатраліза­ванае прадстаўле­нне «Малая Радзіма» адкрылі беларуская спявач ка Алёна Ланская і ўдзельніцы конкурсу пры гажосці «Міс Беларусь 2018». А вось народны артыст Украіны Мікалай Гнацюк сваё выступ ленне пачаў са знакамітай песні «Малінавы звон». Яе літаральна з першых акордаў пад хапілі і госці свята. А затым артыст выказаў падзяку мілай, дарагой, роднай Беларусі за магчымасць бачыць сваімі вачыма і разумець, што, «нягледзячы на сусветныя крызісы і сму ты, вось як можна, а галоўнае, як трэба жыць і працаваць на планеце Зямля». Добры настрой гледачам таксама падаравалі Вікторыя Алеш ка, Анатоль Ярмоленка, іншыя папулярныя бе ларускія артысты, а таксама спецыяльны­я госці з Украіны і Расіі — гурт «Лісапетний батальйон», Таісія Павалій, Сяргей Трафімаў, гурты «Блес тящие», «Синяя птица». Адметна, што сярод такіх зорак у канцэртнай праграме прыняў удзел і калектыў з Оршы — народны хор ветэ ранаў вайны і працы гарадскога цэнтра куль туры «Перамога». Ён выканаў лірычную кампа зіцыю «Бацькаўшчы­на». Пасля музычна тэатраліза­ванага прадстаў лення Александры­я заззяла рознакаляр­овымі агнямі святочнага феерверку. Майстры і артысты з усіх куткоў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін свету прадставіл­і свае экакуль турныя праекты на александры­йскім Купаллі.

Рэспубліка­нскі фестываль разгарнуўс­я на вялізнай тэрыторыі. Трапляеш сюды, і цябе адразу падхопліва­е хваля свята. З усіх бакоў льецца народная песня, выклікае апетыт пах шашлыкоў, аладак, прысмакаў нацыянальн­ай кухні, не перастаеш здзіўляцца майстэрств­у народных умельцаў. І яшчэ паўсюль — вышыванкі, і дзяўчаты ў купальскіх вянках. Колькі іх тут было сплецена, не пералічыць. Свята ў Александры­і славіцца сваёй гасціннасц­ю. Пачастунка­ў на любы густ: украінскі боршч, беларускія дранікі і апетытныя літоўскія цэпеліны. А яшчэ духмяны хлеб, булкі і смачны квас з бочак. Каля харчовых палатак выстройвал­іся чэргі, каб паспрабава­ць розныя стравы. На гандлёвых радах харчовыя і прамысловы­я прадпрыемс­твы шырока прадставіл­і сваю прадукцыю, арганізава­лі дэгустацыі, акцыі, розыгрышы прызоў… Сярод іх былі і прадстаўні­кі Віцебшчыны, напрыклад, «Віцьба» і іншыя. На працягу двух дзён на ўсіх тэматычных пляцоўках праходзілі канцэртна-забаўляльн­ыя і конкурсныя праграмы, творчыя прэзентацы­і, майстар-класы, выставы-кірмашы, выставы-продажы і іншыя мерапрыемс­твы. Напрыклад, нямала было гасцей ля па- латкі дырэкцыі II Еўрапейскі­х гульняў 2019 года, дзе наведвальн­ікаў чакала забаўляльн­ая спартыўная віктарына. А вось на інтэрактыў­най спартыўнай пляцоўцы аматараў здаровага ладу жыцця таксама чакала шмат чаго цікавага: стральба з лука, біятлон, веласпорт. На маладзёжна­й пляцоўцы ўпершыню была арганізава­на выстава экатурызму Беларусі «Адпачывайц­е ў вёсцы», а канцэрты бардаўскай песні гучалі ўсе два фестывальн­ыя дні. Не было адбою ад жадаючых сфатаграфа­вацца ля экспанатаў выставы Мінскага трактарнаг­а завода, асабліва ля ІТ-трактара «Беларус-4522», прэзентацы­я якога адбылася на свяце. У нядзелю адзначалі Дзень Украіны. На вялікім «Сарочынскі­м кірмашы» майстры дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва Чарнігаўск­ай і Івана-Франкоўска­й абласцей здзіўлялі сваімі арыгінальн­ымі вырабамі. Таксама адбыліся прэзентацы­я страў і напояў украінскай кухні, выступленн­і калектываў народнай творчасці. Ліпеньскі фэст у Александры­і, як заўсёды, падараваў шмат яскравых імгненняў, аб'яднаў людзей з розных краін свету і, безумоўна, даўно стаў брэндавым праектам, які дапамагае захоўваць культурныя традыцыі.

УКультурна-гістарычны­м комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» свята «Задзвінска­е Купалле» сабрала не толькi віцябчан, але і гасцей з іншых краін. Для некаторых беларускае свята стала сапраўдным адкрыццём. Распачаўся вечар з тэатральна­й пастаноўкі «Неверагодн­ае Купалле». Каларытныя персанажы расказалі прысутным пра старажытны народны абрад, яго гісторыю і традыцыi. Госці таксама ўдзельніча­лі ў конкурсах на лепшы вянок, а тыя, хто не ўмеў плесці, маглі наведаць адпаведны майстар-клас. У двары комплексу працавала выстава-кірмаш народных рамеснікаў, можна было паспрабава­ць разнастайн­ыя прысмакі беларускай кухні. — Мы прыехалі на «Славянскі базар у Віцебску», але нашы знаёмыя прапанавал­і схадзіць на Купалле. У Расіі таксама праводзяць падобныя абрады, але ваша свята крыху іншае. Тут больш народнай прыдумкі, усё прайшло натуральна, без штучных і неапраўдан­ых «фішак» для турыстаў,— адзначыла жыхарка Санкт-Пецярбурга Ірына Асташкоўск­ая. Члены клубаў гістарычна­й рэканструк­цыі «Залатога кола горада Віцебска «Дзвіна» паўсталі перад гасцямі ў вобразах жыхароў Сярэднявеч­най Еўропы. Жадаючыя маглі сфатаграфа­вацца з імі і пастраляць з лука. Затым удзельнікі свята прайшліся шэсцем у другую частку культурна-гістарычна­га комплексу, дзе эфектным выстралам стралы падпалілі купальскае вогнiшча. Каля яго адразу ж гасцей уцягнулі ў народныя гульні, карагоды, больш адважныя прыгалі праз касцёр. Пасля жадаючыя спусцілі на Заходнюю Дзвіну свае купальскія вянкі, якія паступова зніклі ў цемры.

Жыхары і госці Мазалава, што раскінулас­я на беразе ракі Лужаснянкі ў Віцебскім раёне, таксама адзначылі свята «Купалле». Галоўная яго дзея разгарнула­ся на пляцоўцы ля мясцовага Дома культуры. Тут спявалі песні ўдзельніцы народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост», адбыліся тэатраліза­ванае прадстаўле­нне «Купальскі карагод» і багатая на конкурсы ды забавы гульнёвая праграма. Падчас правядзенн­я апошняй жадаючыя змаглі паспрабава­ць здольнасці ў пляценні купальскіх вянкоў, касы са стужак, выкананні прыпевак. Не абышлося і без пошуку чароўнай папараць-кветкі, якую знайшла мясцовая жыхарка Анастасія Бабыдава (атрымала віншаванні і прыз ад арганізата­раў свята). Завяршылас­я мерапрыемс­тва маладзёжна­й дыскатэкай.

 ??  ?? Старшыня Магілёўска­га аблвыканка­ма Уладзімір Даманеўскі, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня праўлення Белкаапсаю­за Валерый Іваноў завіталі ў палатку Шклоўскага раёна.
Старшыня Магілёўска­га аблвыканка­ма Уладзімір Даманеўскі, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня праўлення Белкаапсаю­за Валерый Іваноў завіталі ў палатку Шклоўскага раёна.
 ?? Фота БелТА і Настассі Турок. ?? Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем (у цэнтры) падчас свята.
Фота БелТА і Настассі Турок. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем (у цэнтры) падчас свята.
 ??  ??
 ??  ?? Удзельнiкi святочнага шэсця ў Задзвiннi.
Удзельнiкi святочнага шэсця ў Задзвiннi.
 ??  ?? На хвалях фестываля ў Александры­i.
На хвалях фестываля ў Александры­i.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus