Vitbichi

Новы дом як новае жыццё

Шматкватэр­ны дом і станцыя абезжалезв­ання адкрыліся ў Шумілінскі­м раёне ў мінулую суботу

-

Можна шмат гаварыць мала* дым сем'ям пра тое, што краіне патрэбны маленькія грамадзяне. І чым больш, тым лепш. А можна ўзяць і пабудаваць для іх дом. Так выйшла, што 28 з 29 сем'яў, якія атрымалі прапіску ў новым шматкватэр­ным доме ў Шуміліне, — шматдзетны­я. І на ўсіх — амаль сотня дзяцей. Гэты факт надаў асаблівае гучанне ўрачыстым мерапрыемс­твам, якія ладзіліся з нагоды ўводу ў эксплуатац­ыю 32*кватэрнага дома па вуліцы Кааператыў­най у Шуміліне.

Пэўны сімвалізм у тым, што над звычай важная для горада падзея ад бываецца менавіта 07.07, заўважыў старшыня абласнога Савета дэпута таў Уладзімір Цярэнцьеў, які раздзяліў з шумілінцам­і радасць наваселля. «Магія лічбаў падказвае, што ўсё ад бываецца правільна, што гэты дом стане па сапраўднам­у родным для вас, цёплым і ўтульным, апынецца тым месцам, куды заўсёды будзе ха цецца вяртацца», — сказаў Уладзімір Уладзіміра­віч, звяртаючыс­я да нава сёлаў. Выказва ючы словы ўдзяч насці ўсім, чыя ра бота стаіць за гэ тай шматпавяр хоўкай, ён асаб ліва падкрэсліў, што шумілінска­я будаўнічая арга нізацыя ПМК 70 заўжды выконвае работу якасна, у тэрмін, пакідаючы толькі добрыя ўра жанні тым, хто по тым эксплуатуе будынкі. Удзячнасць ды рэктару ПМК 70 Аляксею Крыўко выказаў і стар шыня Шумілін скага райвыкан кама Аляксандр Снараў. Кіраўнік раёна заўважыў, што гэта падзея працягвае шэраг станоўчых змен на карысць камфорт нага жыцця людзей. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што будаўніцтв­а жылля на Шуміліншчы­не будзе працягнута і ў наступным годзе: з'явіцца 32 ква тэрны дом на той жа вуліцы Каапера тыўнай. Ужо распачаты праектныя работы. А значыць, чарга з жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы ў больш за 500 чалавек паменшыцца. Словы ўдзячнасці кіраўніцтв­у ра ёна, задаволена­сць умовамі, якія створаны ў краіне для шматдзетны­х сем'яў, ад імя навасёлаў выказала Таццяна Шаціла. Яна разам з мужам Аляксандра­м гадуе чатырох дзетак і надзвычай рада якасным пераме нам да лепшага ў жыцці сваёй сям'і.

 ??  ?? Сям'я Шаціла атрымала ключы ад кватэры ў новым доме.
Сям'я Шаціла атрымала ключы ад кватэры ў новым доме.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus