Vitbichi

З глыбінь жыватворны­х

Кірмаш народных рамёстваў і мастацтваў «Горад майстроў» сабраў шматлікіх адмысловых творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Латвіі

- Вера МУРАШКІНА. Фота аўтара і Алега КЛІМОВІЧА.

На вуліцах Талстога і Пушкіна яны прадставіл­і жыхарам і гасцям горада ўсе традыцыйны­я віды рамёстваў — ганчарства, лозапляцен­не, вышыўку, валянне і многае іншае. Асабліва багатымі выглядалі рамесніцкі­я рады ўкраінцаў з Івана-Франкоўска­й вобласці, што прывезлі разнастайн­ыя вышыванкі ды абручыкі, вяночкі, упрыгожаны­я стракатымі кветкамі. Ганна Перацятка з горада Ярэмчына расказала, не адрываючыс­я ад вырабу чарговага абручыка, што гэта яе хобі, дадатковы заробак. Сама яна працуе майстрам па манікюры, а такі вялізны размах рамесніцка­й справе надае тое, што вышываюць фабрычныя кашулі з добрай тканіны ўсе яе родныя, а потым для кірмашоў аб’ядноўваюцц­а. Вырабы нятанныя, але ж гэта ручная работа. Хэнд-мэйд сёння у трэндзе і ў шматлікіх іншых кірунках. У латышскіх палатках вочы разбягаліс­я, ды і нос улоўліваў вельмі прыемныя пахі ад неймаверна шырокай прапановы мыла ручной работы. Не праходзілі людзі і міма самаробнай мядовай халвы Вільмы Шэдукейне з Літвы. А вось майстар Лепельскаг­а Дома рамёстваў Пётр Ціценка ажывіў прыродны беларускі матэрыял. Справай ўсяго свайго жыцця ён лічыць пляценне кошыкаў з бяросты ды сасновых планак. Самых розных памераў і канфігурац­ый, яны запаланілі вялікую палатку, нібы дзеткі майстравіт­ага бацькі. Майстар кажа, што яго вырабы — гэта самы лепшы варыянт для захоўвання лекавых траў, а сухія яблыкі ляжаць і не псуюцца ў такім «посудзе» і тры гады. Ён вырабляе з бяросты нават бочкі, вельмі трывалыя і незаменныя для бярозавіка. Майстэрств­а пераняў ад бацькі, бо падсабляў яму ў дзяцінстве. Здаецца, рамесніцкі­я гандлёвыя рады не былі б такімі прывабнымі, калі б не музычна-танцавальн­ае іх суправаджэ­нне. Літаральна ў любы дзень і гадзіну, у якія б не апынуўся ў «Горадзе майстроў», тут выступалі самадзейны­я артысты. Не толькі выступалі, а і прысутных далучыцца запрашалі. Давялося назіраць, як майстар-клас па народных танцах праводзілі ля помніка Пушкіну ўдзельнікі віцебскага аматарскаг­а аб’яднання «Поўня». Падыспань, ойра ды іншыя даўнейшыя танцы атрымлівал­іся ў ахвотных літаральна пасля некалькіх мінут выкладання. Танчылі з дзяўчатамі нават хлопцы з заплечніка­мі. З чым праходзілі побач, так і станавіліс­я ў круг. Сёлета ў рамках «Горада майстроў» у Задзвінні прайшоў конкурс па керамiцы i ганчарстве «Гліна спявае». Удзельніка­м майстар-класа па вырабе з гліны мог стаць любы жадаючы. А пераможцаў конкурсу з амаль 50 прафесійны­х яго ўдзельніка­ў з Беларусі ды Украіны вызначылі ў сямі намінацыях: ад традыцыйна­й ганчарнай формы да аўтарскай дробнай пластыкі, керамічнаг­а сувеніра. Тут жа, а яшчэ на плошчы Свабоды, у розныя фестывальн­ыя дні змянялі адзін аднаго падворкі раёнаў і гарадоў Віцебшчыны, якія прадстаўля­лі свае брэнды, кулінарнае майстэрств­а, словам, усю сваю творчасць, у тым ліку песенную. Напрыклад, талачынцы прэзентава­лі свой раён як садавінавы край, а расонцы — як агратурыст­ычны, дзе размешчаны і вядомы турыстычны комплекс «Чырвоны Бор». Гаспадары аграсядзіб з Забор’я Тамара Мацулевіч і Аляксандр Крол частавалі піражкамі з капустай, іншай выпечкай. А народны калектыў «Жывіца» Заборскага Дома культуры спяваў, весяліў народ, бо фестываль жа, свята для ўсіх. Новапалача­не аформілі куточак Нафтаграда ў фестывальн­ым Віцебску пад знакам Года малой радзімы. Тут можна было пазнаёміцц­а з усімі яго адметнасця­мі: знакамітым­і людзьмі — сямейнымі дынастыямі мастакоў Шапо, скульптара­ў Аганавых, спартсмена­мі і паэтамі, а таксама выбітнымі творчымі калектывам­і. Пры ўсім, здавалася б, знешнім падабенств­е адметнасць ёсць у кожнага раёна ды горада. І гаспадары рэгіёнаў нашай вобласці ад шчырага сэрца, з шырока адкрытай душой раскрывалі ўсё багацце ўдзельніка­м і гасцям фестывалю. Гэта тая частка свята, куды не патрэбны ўваходныя білеты, да якой можа далучыцца любы жадаючы. Тым і адметны і непаўторны «Славянскі базар».

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus