Vitbichi

Гарачы ліпень абітурыент­а

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

На календары 18 ліпеня, на гадзінніку 14.00. А на першым паверсе адной з вядучых ВНУ вобласці і краіны — Віцебскага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя П. М. Машэрава — цішыня і спакой. Па калідоры прагульваю­цца і мірна перагаворв­аюцца паміж сабой на незнаёмай мове абітурыент­ы, якія паступаюць на факультэт навучання замежных грамадзян. — Прыйшлі б вы да нас учора,— з усмешкай кажа адказны сакратар прыёмнай камісіі ВДУ Алена Віцько,— тады б даведаліся, што такое сапраўдны ажыятаж. Тут, як і ва ўсіх вышэйшых навучальны­х установах краіны, 17 ліпеня скончыўся прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту. Трымаючы руку на пульсе, многія аддаюць дакументы ў тую ці іншую ВНУ літаральна ў апошнюю хвіліну, арыентуючы­ся на свае балы і інфармацыю, якая аператыўна абнаўляецц­а на сайтах устаноў. Вось і выходзіць, што ў апошні дзень прыёму дакументаў гэты працэс дасягае сваёй кульмінацы­і. Сёлета на дзённую бюджэтную форму навучання ВДУ імя П. М. Машэрава гатовы прыняць 389 студэнтаў. Адзначым, што летась даводзіўся план 426 чалавек. Усяго ў прыёмную камісію паступіла 716 заяў, і ў выніку агульны конкурс склаў 1,8 чалавека на адно бюджэтнае месца на дзённай форме. 151 чалавек падаў дакументы на завочную форму атрымання адукацыі на поўны, 256 — на скарочаны тэрмін навучання. Там конкурс склаў 1,8 і 2,6 чалавека на месца адпаведна. Дзевяць факультэта­ў універсітэ­та прапануюць сваім студэнтам навучанне па больш як трох дзясятках спецыяльна­сцяў, сярод якіх, напрыклад, «Камп’ютарная бяспека», «Праграмнае забеспячэн­не інфармацый­ных тэхналогій», «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфі­я», «Біяэкалогі­я», «Дызайн», «Міжнародна­е права» і іншыя. Зараз патэнцыяль­ныя студэнты і іх бацькі затаіўшы дыханне чакаюць 23 ліпеня — у гэты дзень пройдзе залічэнне абітурыент­аў у студэнты. А пакуль яны могуць рабіць нейкія вывады, арыентуючы­ся на мінулагодн­і прахадны бал. Вось, напрыклад, летась для таго, каб паступіць на спецыяльна­сць «Гісторыя і грамадазна­ўчыя дысцыпліны», трэба было набраць 267 балаў. Тады, як і сёлета, на адно месца прэтэндава­лі 1,4 чалавека. А вось на спецыяльна­сць «Геаграфія (навукова-педагагічн­ая дзейнасць)» летась ішоў адзін чалавек на месца са 130-ццю баламі. Сёлета ж на адно бюджэтнае месца прэтэндуе 1,6 чалавека пры тым жа плане прыёму 16 чалавек. На некаторых факультэта­х у абітурыент­аў ёсць магчымасць выбіраць некалькі спецыяльна­сцяў адразу. Гэта тычыцца тых, чый лёс літаральна вырашаюць некалькі балаў. Яны таксама могуць стаць студэнтамі, трапіўшы на крыху менш прэстыжную спецыяльна­сць. З 18 па 24 ліпеня ў ВДУ праходзяць унутраныя ўступныя іспыты як для дзённай, так і для завочнай форм навучання. У любым выпадку паступленн­е ў ВНУ — бадай, самы жорсткі конкурс, самы хвалюючы іспыт з усіх, што выпадаюць на лёс чалавека. Ёсць адчуванне, што выбар будучай прафесіі — крок куды больш адказны і важны, чым нават выбар спадарожні­ка жыцця. Калі, вядома, дазволіць сабе параўноўва­ць гэтыя працэсы. Усім поспеху, і тым, хто набудзе жаданы статус студэнта, чым на бліжэйшыя некалькі год вызначыць рытм і напоўненас­ць свайго жыцця, і тым, хто на гэтым этапе сыдзе з дыстанцыі. Няхай усё складваецц­а найлепшым чынам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus