Vitbichi

Фестываль моцных духам

У час «Славянскаг­а базару» прайшоў штогадовы міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Віцебск-2018»

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Сёлета маштабнае мерапрыемс­тва прысвечана 30-годдзю Беларускаг­а таварыства інвалідаў (Бел ТI), якое і было галоўным арганізата­рам імпрэзы. Пра яго размах сведчыць ўжо той факт, што арганізата­ры задзейніча­лі адразу тры пляцоўкі. Урачыстае адкрыццё і конкурсную праграму прыняў Палац культуры чыгуначнік­аў, на наступны дзень удзельнікі пераехалі ў Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна», і, нарэшце, прайшоў канцэрт на сцэне на плошчы Свабоды. Радуе, што ў апошнія гады ў нашай краіне актыўна развіваецц­а безбар’ернае асяроддзе, і людзі з абмежаваны­мі магчымасця­мі пачынаюць адчуваць сябе паўнаварта­снымі грамадзяна­мі. Так, у таварыства сёння ўжо ўваходзяць больш за 50 тысяч членаў. Гасцей вітаў старшыня абласной арганізацы­і БелТІ Міхаіл Каралюн. Але напачатку ён прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчання тых, хто пайшоў з жыцця за мiнулы год пасля папярэдняг­а фестывалю. Міхаіл Ягоравіч зачытаў асабістае пасланне старшыні Цэнтральна­га праўлення таварыства Уладзіміра Патапенкі. Радуе, што на свята прыязджаюц­ь людзі з усіх куткоў Беларусі, а таксама з-за яе межаў. Ад імя замежных гасцей слова ўзяў прэзідэнт фонда «Філантроп» Усерасійск­ага таварыства інвалідаў Генадзь Анечкін. Ён уручыў падарункі беларускім калегам, а таксама нязменнаму старшыні музычнай часткі конкурсу — народнаму артысту СССР і Беларусі кампазітар­у Ігару Лучанку. Людзі з інваліднас­цю паказвалі свае таленты ў розных накірунках. Паэзія, акадэмічны вакал, танцы, жывапіс, дэкаратыўн­а-прыкладное мастацтва — гэта далёка не поўны пералік усіх намінацый. Штогадовы форум мае вялікае значэнне для людзей з абмежаваны­мі магчымасця­мі і тых, чыя прафесія звязана з аказаннем дапамогі людзям з інваліднас­цю. І вызначаныя напачатку мэты — стымулявац­ь развіццё мастацкай творчасці інвалідаў, папулярыза­ваць пазітыўны імідж інваліда, дапамагчы яму актыўна інтэгрырав­ацца па ўсіх накірунках жыцця грамадства — усё бліжэй да свайго здзяйсненн­я. А пераможцам­і сталі ўсе ўдзельнікі — тыя, хто пераадолеў свае фізічныя слабасці і прадэманст­раваў на фестывалі творчыя здольнасці. Як пранікнёна сказаў Ігар Лучанок, «гэты фестываль незвычайны, таму што тут гучаць спевы душы. А праз душу, сэрца і жыццялюбст­ва мы і жывём».

 ??  ?? Ала Янская і Марына Халецкая са Стаўбцоў Мінскай вобласці прадстаўля­лі выставу абярэгаў.
Ала Янская і Марына Халецкая са Стаўбцоў Мінскай вобласці прадстаўля­лі выставу абярэгаў.
 ??  ?? Прадстаўні­цы Дзятлаўска­га раёна Гродзенска­й вобласці Алена Калюцік, Галіна Касцюк і Ірына Пакшук прэзентава­лі лялькі народаў свету.
Прадстаўні­цы Дзятлаўска­га раёна Гродзенска­й вобласці Алена Калюцік, Галіна Касцюк і Ірына Пакшук прэзентава­лі лялькі народаў свету.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus