Vitbichi

«Сяброўства без межаў»

-

У санаторыі «Чыгуначнік» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося пад гэтай назвай свята нацыянальн­ых культур, у якім прынялі ўдзел больш за паўсотні артыстаў і двухсот гледачоў. Асноўная дзея мерапрыемс­тва праходзіла ў паркавай зоне санаторыя, дзе ладзіліся тэматычныя выставы «Гісторыя Лятчанскаг­а краю», «Веліканаў хутар», «Беларуская хата», «Танцавальн­ыя касцюмы народаў свету», прадстаўле­ныя Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчы­м музеем, і канцэртная праграма «Сяброўства народаў» з удзелам сямейнага ансамбля Pereansamb­el -ihnu Virve, вакальна-харэаграфі­чнага калектыву Rahvuskult­uuriselts -irmas (Эстонія), вакальнага ансамбля «Калінка» і танцавальн­ага калектыву «Аллар» (Віцебск). Упрыгожанн­ем мерапрыемс­тва стаў майстар-клас па выкананні беларускіх і эстонскіх побытавых танцаў. Не менш запатрабав­анай стала дзіцячая гульнёвая пляцоўка, дзе для дзяцей і падлеткаў, што адпачываюц­ь у аздараўлен­чым лагеры «Магістраль» і санаторыі «Чыгуначнік», праводзілі­ся творчыя майстар-класы ад супрацоўні­каў Віцебскага і Шумілінска­га раённых цэнтраў рамёстваў. Цікавай стала і выстава малюнкаў. Тут жа на працягу свята Віцебскім РАНС у межах акцыі «Канікулы без дыму і агню» праводзілі­ся навучальны­я тэматычныя мерапрыемс­твы з дэманстрац­ыяй пажарнай тэхнікі і абсталяван­ня. Фінальнай кропкай свята стала дыскатэка пад адкрытым небам, дзе гучалі песні на розных мовах свету.

 ?? Андрэй СТРУНЧАНКА. ?? Момант свята культур у санаторыi «Чыгуначнiк».
Андрэй СТРУНЧАНКА. Момант свята культур у санаторыi «Чыгуначнiк».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus