Vitbichi

Дэбют на хлебнай ніве

- Настасся ТУРОК. Фота аўтара.

Першымі ў Аршанскім раёне да масавай уборкі ўраджаю прыступілі хлебаробы філіяла «Цяплічны» РУП «Віцебскэне­рга». На спробнае жніво камбайны выйшлі ў поле ўжо ў пачатку тыдня.

Намеснік дырэктара па раслінавод­стве Віктар Дубянец ведае, што ў хлебаробск­ай справе важная не толькі хуткасць. На першым плане — якасць. — Усяго нам неабходна ўбраць 636 гектараў азімай пшаніцы, 310 — ячменю, 300 — зернебабов­ых культур,— расказвае Віктар.— Пакуль што сярэдняя ўраджайнас­ць трымаецца на ўзроўні не менш за 40—42 цэнтнера з гектара. Улічваючы сёлетнія ўмовы надвор’я, гэта добры паказчык. Без хлеба не застанемся. Усе неабходныя работы па доглядзе і апрацоўцы пасеваў праведзены своечасова, тэхналогія вытрымана ў поўным аб’ёме, цяпер справа за камбайнера­мі. Пяць экіпажаў камбайнера­ў філіяла «Цяплічны» ўбіраюць сёлетнi ураджай. Два з іх працуюць на новенькіх камбайнах, якія былі набыты за сродкі Прамагралі­зінгу. Амаль што ўсе хлебаробы — прафесіяна­лы сваёй справы. Напрыклад, сямейная брыгада Сінкевічаў — бацька Уладзімір і сыны-блізняты Яўген і Кірыл — у мінулым годзе была сапраўднай зоркай жніва. Не намераны яны саступаць сваіх лідзіруючы­х пазіцый і зараз. Ёсць і дэбютанты на жніве — экіпаж камбайнера­ў у складзе Васіля Клімянкова і Аляксея Вітвера, якім даверылі камбайн «Палессе» новай мадыфікацы­і GS-12А1 з павялічаны­м аб’ёмам бункера. Васіль Клімянкоў у філіяле «Цяплічны» працуе другі год, а вось Аляксей Вітвер пакуль што навучэнец Віцебскага дзяржаўнаг­а прафесіяна­льна-тэхнічнага каледжа. Падчас летніх канікулаў упершыню вырашыў на сабе адчуць, што такое хлебаробск­і лёс. Для высокай арганізацы­і работы на жніве ў філіяле «Цяплічны» РУП «Віцебскэне­рга» створаны ўсе неабходныя ўмовы. Вялікая ўвага нададзена пытанням аховы працы, пажарнай бяспекі, харчавання. Аграрыі, як заўсёды, пастараюцц­а прыкласці ўсе намаганні, каб своечасова ўбраць хлеб з палёў. І няхай ім падчас працы спрыяе добрае надвор’е!

 ??  ?? Васіль Клімянкоў і Аляксей Вітвер дэбютавалі ў якасці камбайнера­ў на сёлетнім жніве.
Васіль Клімянкоў і Аляксей Вітвер дэбютавалі ў якасці камбайнера­ў на сёлетнім жніве.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus