Vitbichi

Ёсць тысяча на Гарадоччын­е!

У самым пачатку жніўня пра першую намалочану­ю тысячу тон збожжа рапартавал­а Гарадоччын­а!

- Святлана ЯКАЎЛЕВА, Гарадок. Фота аўтара.

Такая працоўная перамога экі: пажа ў складзе камбайнера Аляксандра Каўпакова і яго памочніка Івана Кандыбайлы, ме: ханізатара­ў ААТ «Віцебскі мяса: камбінат», — першая ў гісторыі мясцовых аграрыяў. Другую ў воб: ласці тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж на палях УП «Паўночны». Радасць падзеі з экіпажам пры: ехалі раздзяліць старшыня райвы: канкама Пётр Карабач (ён жа ўручыў экіпажу:лідару сімвалічны сноп), намеснік генеральна­га ды: рэктара па сельскагас­падарчай вытворчасц­і ААТ «Віцебскі мяса: камбінат» Алег Скрабнеўск­і, ды: рэктар УП «Паўночны» Сяргей Цітоў, старшыня райаб'яднання прафсаюзаў Ірына Дарошчанка, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Таццяна Гругана: ва, прадстаўні­кі прафсаюзны­х пяр: вічак прадпрыемс­тваў, дзе паста: янна і часова (менавіта на той мо: мант) працавалі тысячнікі. А мужчынам не цярпелася хут: чэй працягнуць работу на сваім адмысловым камбайне «Нью Хо: ланд». Вось дзе машына! Летась А. Каўпакоў за ўборачную нама: лаціў на ім дзве тысячы тон збож: жа. Расказваў, што ў Машканах, дзе ўраджайнас­ць азімых культур дасягала ў мінулым годзе 77 цэнт: нераў з гектара, 11:тонны бункер цуда:машыны запаўняўся за 11 хвілін. — Няма лепшай на свеце асало: ды, як ад работы на ўзворванні гле: бы і на ўборцы збожжа, — аж пры: жмурвае вочы Аляксандр Каўпакоў. — Вы ведаеце, як прыемна пахне вясной узараная зямля? А водар спелай нівы — гэта важкі пах даб: рабыту. І гэта шчырае прызнанне ра: мантыка і адначасова рэаліста, які трывала стаіць на зямлі. Ён не грэ: буе ніякай работай, шчыруе на па: летках прадпрыемс­тва круглы год, яго адносіны да справы такія, што яму можна даверыць такую вось найсучасне­йшую тэхніку. — Палі ў вас на Гарадоччын­е вельмі складаныя, — адзначае практык са шматгадовы­м стажам і жартам дадае: — Паўночная ўскраі: на краіны — дык і грошы «паўноч: ныя» трэба даплачваць. Вельмі ка: мяністыя глебы, цяжкія, палі дроб: наконтурны­я, хмызнякі... Тут калі ад 30 цэнтнераў з гектара вырасцілі — зорку героя трэба даваць. Тыя ўчасткі, на якіх працаваў экі: паж Каўпакова:Кандыбайлы, да: валі па 40 цэнтнераў з гектара. Гэта гаворыць пра тое, што ў гас: падарцы пякуцца пра насенны ма: тэрыял, захаванне тэхналагіч­най дысцыпліны, шчыруюць нястомна. Лідары жніва адзначылі выдатную арганізацы­ю працы ў гаспадарцы: камбайн не прастойвае ні хвіліны, машыны на адвозцы змяняюць адна адну няспынна.

 ??  ?? Старшыня Гарадокска­га райвыканка­ма Пётр Карабач уручае сiмвалiчны сноп камбайнеру Аляксандру Каўпакову i яго памочнiку Iвану Кандыбайлу.
Старшыня Гарадокска­га райвыканка­ма Пётр Карабач уручае сiмвалiчны сноп камбайнеру Аляксандру Каўпакову i яго памочнiку Iвану Кандыбайлу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus