Vitbichi

Тры тысячы тон — першыя ў рэспубліцы!

- Васіль МАТЫРКА, Лепель. Фота аўтара.

Вечар 9 жніўня ў дыспетчарс­кай сельскагас­падарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» выдаўся вельмі напружаным, чакалі і пераправяр­алі кожную навіну з зернятока: вось вось экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка павінен быў узяць планку ў тры тысячы тон намалочана­га збожжа.

Заднаго боку ўсе ад дырэктара да дыс петчара былі перакананы­я, што чарго вы працоўны рубеж будзе ўзяты. Інтры га заключалас­я ў іншым — ці здолее экіпаж за хаваць за сабой першынство ў вобласці, зава яванае раней, ці не паспеюць апярэдзіць яго камбайнеры калегі з Аршанскага, Сенненска га, Талачынска­га раёнаў, што з даўніх часоў па праву лічацца жытніцай Віцебшчыны. І калі прыйшло паведамлен­не: «Ёсць 3000 тон!» — усе з палёгкай уздыхнулі.

Не меншае напружанне было і ў дыспетчарс­кай інтэграван­ай структуры ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат». За два гады ў вытворчасц­ь сельгаспра­дукцыі былі ўкладзены значныя сродкі, і вось вынік — ураджай, якім поўняцца зернятокі і засекі. Як толькі атрымалі інфармацыю, тут жа накіравалі ў Міністэрст­ва сельскай гаспадаркі і харчавання. Там праверылі, пераправер­ылі паўторна. Аказалася, што экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка з СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» першым у рэспубліцы дасягнуў намалоту збожжа ў тры тысячы тон! Бліжэйшыя канкурэнты адстаюць літаральна на дзве гадзіны. Павіншавац­ь перадавіко­ў на поле ля вёскі Мацюшына Сцяна прыехала прадстаўні­чая дэлегацыя на чале з генеральны­м дырэктарам ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» Віктарам Пазняком. Камбайн убіраў яравую пшаніцу сорту Васіліса, камп’ютар паказваў ураджайнас­ць каля 34—38 цэнтнераў з гектара. Госці павіншавал­і перадавіко­ў, уручылі ім падарункі. Кожны пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а штурмаваць новыя вяршыні ў чатыры, пяць тысяч тон.

 ??  ?? Экiпаж-трохтысячн­iк: Павел Ханяк i Леанiд Аляксеенка.
Экiпаж-трохтысячн­iк: Павел Ханяк i Леанiд Аляксеенка.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus