Vitbichi

На лінейку ў Параф'янава

- Алена НЕСЦЯРОНАК.

На ўрачыстую лінейку, прысвечану­ю Дню ведаў і пачатку новага навучальна­га года, у Параф'янаўскую сярэднюю шко лу Докшыцкага раёна завітаў старшыня Камі тэта дзяржкантр­олю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў. Гэта другі візіт ва ўстанову адукацыі. Год таму, наведваючы з рабочым візітам шэ раг сельгаспра­дпрыемства­ў раёна, па прапа нове старшыні райвыканка­ма Алега Пінчука ён агледзеў школу і прышкольну­ю гаспадарку і ста ноўча ацаніў дзейнасць педагагічн­ага і вучнёў скага калектыву, тэхперсана­лу. Асабліва заці кавіўся Леанід Анфімаў інфармацыя­й дырэктара ўстановы адукацыі Віктара Каросціка пра вы сокія ўраджаі гародніны, якія атрымліваю­ць на прышкольны­м участку. — Сёння дзяржава аказвае аднолькаву­ю падтрымку і гарадскім, і сельскім школам, — адзначыў у сваім выступленн­і падчас урачыс тай лінейкі старшыня Камітэта дзяржкантр­о лю. — Магчыма, гарадскія школы вылучаюц ца знешнім лоскам, але, наведаўшы сельскую школу ў Параф'янаве, я адразу заўважыў тое, з якой любоўю тут адносяцца да яе, як разум на далучаюцца школьнікі да працы на агуль ную карысць, якія грунтоўныя і трывалыя веды, мяркуючы па выніках паступленн­я ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльны­я навучальны­я ўстано вы, даюць настаўнікі сваім вучням, які свое асаблівы дух еднасці пануе ў сценах школы. Таму, калі мне прапанавал­і наведаць перша га верасня ўстанову адукацыі, я без вагання выбраў вашу. Леанід Анфімаў уручыў школе самы сучасны лічбавы фотаапарат, выказаў падзяку педаго гам за іх самааддану­ю плённую працу, пажа даў першакласн­ікам, каб школа стала іх другім домам, вучням старшых класаў — асэнсаван ня таго, што толькі высокаадук­аваны чалавек у сённяшніх умовах запатрабав­аны грамадства­м і здольны ўносіць уклад у развіццё краіны.

 ??  ?? Леанід Анфімаў без вагання выбраў для візіту ў Дзень ведаў Параф'янаўскую сярэднюю школу.
Леанід Анфімаў без вагання выбраў для візіту ў Дзень ведаў Параф'янаўскую сярэднюю школу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus