Vitbichi

І «Сымон-музыка», і «Бабін бунт»

6 верасня традыцыйны­м «Несцеркам» Нацыянальн­ы акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрыў 93(ці тэатральны сезон. З гэтай нагоды тут адбылася прэс(канферэнцы­я

- Юрый ІВАНОЎСКІ, літаратурн­ы рэдактар НАДТ імя Якуба Коласа.

Абмяркоўва­ліся самыя роз ныя праблемы. Напрык лад, прадстаўні­коў СМІ цікавіла, ці папаўняецц­а трупа ма ладымі акцёрамі і як гэта адбыва ецца. Звычайна мастацкі кіраўнік праглядае выпускніко­ў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў, і калі вызваляюцц­а вакансіі, то леп шыя трапляюць у трупу. Сёлета такая ўдача выпала Герману Ды марэцкаму, які раней ужо выходзіў у масавых сцэнах у спектаклі «Ра мэа і Джульета». А ўвогуле мала дыя артысты актыўна занятыя ў цякучым рэпертуары, гэта будзе і надалей. У штат тэатра, але ўжо ў якасці рэжысёра, залічана вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч. Два гады таму яна завочна скончы ла Беларускую дзяржаўную акадэ мію мастацтваў па гэтай спецы яльнасці. Яе пастаноўкі «Тр'ям! Вітаю!» С. Казлова, «Дзівосы ў на вагоднім лесе» Д. Галубецкаг­а, «Прыгоды Чыпаліна» А. Бадуліна і А. Чутко, «Каралева прыгажосці з Лінэна» М. Мак Донаха і «Хітрыкі Скапэна» Ж. Б. Мальера набылі па пулярнасць сярод гледачоў і атры малі добрыя водгукі крытыкаў. Мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў азнаёміў прысутных з планамі на будучы сезон. Вядома, галоўнай падзеяй тут можна на зваць пастаноўку славутай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Сымон музыка». Прэм'ера прымеркава­на да дня нараджэння тэатра — 21 лістапа да. Аўтар інсцэніроў­кі і рэжысёр пастаноўшч­ык — Міхась Красна баеў. Музыку да спектакля піша вядомы беларускі кампазітар, за гадчык музычнай часткі купалаў скага тэатра Уладзімір Кур'ян. Сцэнаграфі­я і касцюмы Святланы Макаранкі. Харэаграфі­я Дзіяны Юрчанкі. Адметнасць будучага спектакля заключаецц­а ў тым, што, па першае, ён будзе даволі музычным і, па другое, што ў інсцэніроў­цы аб'яднаны розныя рэдакцыі паэмы, у тым ліку і самая першая, якая потым падверглас­я цэнзуры. Да навагодніх святаў дзецям будзе прапанаван­а сцэнічная вер сія вядомай казкі Астрыд Ліндгрэн «Пэпі Доўгая Панчоха» ў пастаноў цы Ірыны Цішкевіч. Зноў жа Міхась Краснабаеў будзе працаваць над музычным спектаклем «Бабін бунт» па матывах «Данскіх апавя данняў» Міхаіла Шолахава. А мала ды рэжысёр з Мінска Дар'я Мар чанка запрошана на паста ноўку п'есы вядомай фран цузскай пісьменніц­ы Фран суазы Саган «Скрыпкі па рой». У планах тэатра так сама «Фабрычнае дзяўчо» класіка савецкай драма тургіі Аляксандра Валодзіна (рэжысёр Сяргей Кулі коўскі), «Ціхі шоргат сыхо дзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўск­ага (пастаноўка заслужанаг­а дзеяча мастацт ваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава). На ка мернай сцэне актрыса і рэ жысёр Ніна Обухава плануе паставіць «Гутаркі з Сакра там» Эдварда Радзінскаг­а адмыс лова для народнага артыста Бела русі Тадэвуша Кокштыса. У новым сезоне коласаўцы мяр куюць наладзіць абменныя гаст ролі з Гродзенскі­м і Мінскім (Ма ладзечна) абласнымі драматыч нымі тэатрамі, па магчымасці бу дуць прымаць удзел у розных міжнародны­х фестывалях. Дырэктару тэатра Аляксандру Старых было зададзена пытанне наконт рамонтных работ, якія мя няюць знешняе і ўнутранае абліч ча будынка ў лепшы бок. Па сло вах кіраўніка, яны вядуцца пастаян на. З вясны пачалі перакрывац­ь дах кафэ «Тэатраль нае», на якім па рушана гідраіза ляцыя. З наступ нага тыдня па чынаецца другая частка гэтых ра бот. Пакрысе ро біцца касметычны рамонт грымёрак і санвузлоў. Бу дуць усталяваны камеры відэана гляду і ў касе, і па перыметры будын ка, а таксама ўнут ры тэатра. Тэатр чакае но вых жаданых суст рэч з гледачом.

 ??  ?? М. Краснабаеў, А. Старых, галоўны мастак тэатра С. Макаранка і Ю. Іваноўскі адказваюць на пытанні журналіста­ў.
М. Краснабаеў, А. Старых, галоўны мастак тэатра С. Макаранка і Ю. Іваноўскі адказваюць на пытанні журналіста­ў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus