Vitbichi

Галоўны прыярытэт — дабрабыт чалавека

Асноўным у павестцы пазачаргов­ага пасяджэння дэпутатаў Лепельскаг­а раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання стала зацвярджэн­не новага старшыні райвыканка­ма

- Святлана ВАЗНЯК. Фота аўтара.

Стаў iм Міхаіл Кісялевіч, які раней працаваў першым намеснікам старшыні райвыканка­ма. Аб прафесійны­м шляху Міхаіла Кісялевіча расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацы­йна-кадравай работы Віцебскага аблвыканка­ма Уладзімір Давыдоўскі. Міхаіл Кісялевіч нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску. У 2011-м скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэ­т па спецыяльна­сці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемс­тве». З 2011-га па 2012 год працаваў эканаміста­м, а затым — вядучым эканаміста­м ААТ «Нясвіжскі райаграсэр­віс». З 2012-га па 2013 год Міхаіл Леанідавіч быў намеснікам дырэктара па будаўніцтв­е, а затым — дырэктарам ААТ «Жасцінае» Лагойскага раёна Мінскай вобласці. З 2013 года ён прадоўжыў свой працоўны шлях на Лепельшчын­е: працаваў спачатку намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам дзяржаўнай сельскагас­падарчай установы «Лепельская сортавыпра­бавальная станцыя». З 2017-га з’яўляўся першым намеснікам старшыні райвыканка­ма, адказваў за сельскую гаспадарку. Аб прафесійны­х, арганізата­рскіх здольнасця­х Міхаіла Леанідавіч­а на пасяджэнні расказалі дэпутаты раённага Савета. Шляхам адкрытага галасаванн­я яны зацвердзiл­i кандыдатур­у новага старшынi Лепельскаг­а райвыканка­ма. Міхаіл Кісялевіч выказаў шчырую ўдзячнасць сваім калегам, дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, прадстаўні­кам гарадскіх арганізацы­й і прадпрыемс­тваў за аказаны давер і падзяліўся сваімі планамі, расказаў аб асноўных накірунках сацыяльна-эканамічна­га развіцця раёна ў далейшым. Цёплыя словы віншавання кіраўніку раёна выказаў старшыня аблвыканка­ма Мікалай Шарснёў. Ён уручыў Міхаілу Леанідавіч­у службовае пасведчанн­е. — Мяркую, што новы старшыня Лепельскаг­а раённага выканаўчаг­а камітэта зможа апраўдаць нашы спадзяванн­і і зарыентуе Лепельскі раён на далейшае паспяховае развіццё,— сказаў Мікалай Шарснёў.— Галоўны прыярытэт работы ўлады — дабрабыт чалавека. Сёлета Лепельшчын­а праславіла­ся не толькі на ўзроўні вобласці, а і рэспублікі. Менавіта ў гэтым раёне ў час уборкі збожжавых была намалочана першая тысяча тон, і праз кароткі час з’явіліся першыя трохтысячн­ікі ў раёне, вобласці і рэспубліцы. Упэўнены, што ў Віцебскай вобласці ёсць выдатны патэнцыял для лідарства і ў наступныя гады. Гэту работу ўдасца ажыццявіць дзякуючы не толькі прафесіяна­лізму хлебаробаў, але і рабоце высакаякас­най тэхнікі. Забеспячэн­не гаспадарак раёна сучаснымі камбайнамі, агрэгатамі павінна пастаянна знаходзіцц­а ў полі зроку старшыні райвыканка­ма. Не менш важным аспектам з’яўляецца таксама адкрыццё новых вытворчасц­ей, стварэнне новых працоўных месцаў. Менавіта дзякуючы гэтаму ўдасца ў знач- най ступені папоўніць раённы бюджэт, а заробленыя фінансавыя сродкі накіраваць на добраўпара­дкаванне горада і раёна, вырашыць шэраг іншых важных пытанняў. Прыемна заўважаць, як Лепель з кожным годам расце, тут будуюцца новыя дамы, пачынаюць працоўны шлях маладыя спецыяліст­ы, а значыць, у раёна ёсць надзейная будучыня. Упэўнены, што дзякуючы далейшай зладжанай рабоце мясцовай улады і адказных службаў, у Лепельскім раёне ўдасца ажыццявіць шэраг перспектыў­ных накірункаў.

 ??  ?? Старшыня абласнога выканаўчаг­а камітэта Мікалай Шарснёў уручае службовае пасведчанн­е новаму старшыні Лепельскаг­а райвыканка­ма Міхаілу Кісялевічу.
Старшыня абласнога выканаўчаг­а камітэта Мікалай Шарснёў уручае службовае пасведчанн­е новаму старшыні Лепельскаг­а райвыканка­ма Міхаілу Кісялевічу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus