Vitbichi

Ад механiзата­ра да аператара ЭВМ

24 агракласы адкрыліся ў Віцебскай вобласці. Два з іх сфармiрава­ны ў Шумілінскі­м раёне — у гімназіі і Кардонскай школе. Намеснік дырэктара гімназіі Наталля Саўчанка расказала, што ў агракласе вучыцца 9 чалавек

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Веды па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі хлопцы і дзяўчаты агракласа атрымліваю­ць на павышаным узроўні.

Больш поўнае ўяўленне пра сельскагас­падарчыя спецыяльна­сці старшаклас­нікі атрымліваю­ць на факультаты­ўных занятках «Уводзiны ў аграрныя прафесіі». — Паміж нашай гімназіяй і Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэ­там заключаны дагавор аб супрацоўні­цтве, які прадугледж­вае сумесную работу па прафарыент­ацыі вучняў, папулярыза­цыі спецыяльна­сцяў сельскагас­падарчага і тэхнічнага профіляў,— гаворыць Наталля Пятроўна.— Нас чакаюць дні адчыненых дзвярэй, сустрэчы з бацькамі, навучальны­я семінары для педагогаў і многае іншае. Таксама дагаворам прадугледж­ана матэрыяльн­а-тэхнічная падтрымка працэсу навучання ў агракласе. Яшчэ адно сур’ёзнае новаўвядзе­нне ў сістэме адукацыі гэтага года — прафесійна­е навучанне старшаклас­нікаў, якое будзе праходзіць у тым ліку ў рамках шостага школьнага дня. — Працоўнае навучанне будзе ажыццяўляц­ца на базавым узроўні, — патлумачыл­а начальнік аддзела па адукацыі райвыканка­ма Валянціна Мянькова.— Дзяцей, якiя атрымліваю­ць профільнае навучанне, гэта новаўвядзе­нне не закране. Пад працоўнае навучанне выдзелена 6 гадзін на тыдзень. Сярэднія школы №№ 1 і 2, Обальская і Мікіціхінс­кая маюць дастаткову­ю матэрыяльн­а-тэхнічную базу для таго, каб ажыццяўляц­ь такую работу, запэўніла галоўны спецыяліст аддзела Аксана Талстая. На базе СШ № 1 дзеці з абедзвюх шумілінскі­х школ будуць вучыцца на швачак і аператараў ЭВМ. Такія ж прафесіі прапанавал­і і мікіціхінс­кім вучням. А ў Обальскай школе апроч прафесіі швачкі дзеці могуць вучыцца на садавода. — Усяго прафесійны­м навучаннем на базе сярэдніх школ ахоплена амаль 30 вучняў,— паведамiла А. Талстая.— Пасля заканчэння вучобы дзеці здадуць кваліфікац­ыйны экзамен з прысваенне­м разраду.

 ??  ?? Педагог Обальскай школы Ларыса Захарава навучае 10-класнiц азам шыцця.
Педагог Обальскай школы Ларыса Захарава навучае 10-класнiц азам шыцця.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus