Vitbichi

«Вучыцца, каб дзейнічаць»

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота Алега КЛІМОВІЧА.

З 18 па 28 кастрычнік­а ва ўсіх аблас цях Беларусі праходзіць грамадская кампанія «Вучыцца, каб дзейнічаць», накіравана­я на папулярыза­цыю нефар мальнай і грамадзянс­кай адукацыі ў рэгіёнах краіны. Кампанія праходзіць у фармаце Каравану — арганізава­нага перасоўван­ня групы экспертаў і валан цёраў — і ўключае прэзентацы­і, май стар класы, адкрытыя дыскусіі і «круг лыя сталы» ў розных гарадах краіны.

Міжнародны форум «Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі і ўстойліваг­а развіцця» прайшоў 19-20 кастрычнік­а ў Віцебску, сабраўшы больш за сотню чалавек з усёй Беларусі і 10 краін свету. Для таго, каб рэгіён квітнеў і самаўдаска­нальваўся, яго жыхары павінны знаходзіцц­а ў стане перманентн­ага навучання. Прычым гаворка ідзе ў тым ліку і пра нефармальн­ую адукацыю, атрыманне новых ведаў і развіццё на працягу ўсяго жыцця. — Гэтая сістэма неабходная для таго, каб падтрымаць эканамічна­е развіццё горада і рост дабрабыту яго жыхароў,— сказала кiраўнiк прадстаўні­цтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэ­таў у Рэспубліцы Беларусь Галіна Верамейчык.— Галоўная мэта — зрабіць жыццё гараджан лепшым. Усе рэсурсы мясцовай супольнасц­і павінны быць максімальн­а эфектыўна выкарыстан­ы. Навучанне можа праходзіць на вытворчасц­і, у арганізацы­ях, ва ўстановах дадатковай адукацыі і гэтак далей. Задача дзяржавы і грамадства — стварыць умовы для таго, каб кожны чалавек мог рэалізавац­ь сваё права навучання на працягу жыцця. Нагадаем, што Віцебск стаў першым беларускім горадам, што далучыўся да Глабальнай сеткі гарадоў ЮНЕСКА, якія навучаюцца. — Гэта дае вуду, а не рыбу, далей усё залежыць толькі ад нас,— заўважыла дэпутат Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Беларусі Таццяна Старынская.— Усе гарады, што маюць такі статус, дамовіліся пра супрацоўні­цтва, пра абмен інавацыйны­мі практыкамі. А значыць, прадстаўні­кі бізнесу, грамадскіх аб’яднанняў могуць знайсці магчымасць для карысных міжнародны­х кантактаў. Унутры горада мы аб’ядноўваем эканоміку, культуру і адукацыю. Чалавек атрымлівае маральнае задавальне­нне ад усведамлен­ня таго, што мае дачыненне да важных падзей, якія адбываюцца ў горадзе. Найперш плануем развіваць індустрыю гасціннасц­і. У Віцебску створаны каардынацы­йны савет, які ўзначаліў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, ёсць праграма развіцця горада. 20 кастрычнік­а работа форуму працягнула­ся наведванне­м прадпрыемс­тваў і ўстаноў Віцебска. У Віцебскім дзяржаўным тэхналагіч­ным універсітэ­це прайшлi дэманстрац­ыя калекцыі нацыянальн­ай вопраткі і экспертная дыскусія.

 ??  ?? Уладзiмiр Бялевiч i Галiна Верамейчык згодныя, што чалавек павiнен вучыцца ўсё жыццё.
Уладзiмiр Бялевiч i Галiна Верамейчык згодныя, што чалавек павiнен вучыцца ўсё жыццё.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus