Vitbichi

На роднай мове — з дашкольнаг­а ўзросту

Папятніцах­уяслях-садзе№106горадаВ­іцебска ўстанавілі­беларускам­оўныдзень

- Таццяна САЛАЎЁВА.

Выхавальні­кі дашкольных устаноў Першамайск­ага раёна сабраліся, каб абмеркавац­ь, як з маленства прылучыць дзяцей да роднай мовы. У яслях-садзе № 106 Віцебска адбылося пасяджэнне метадычнаг­а аб’яднання выхавальні­каў дашкольнай адукацыі сярэдніх груп «Забеспячэн­не ўмоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальн­ай культуры». Арганізата­рам выступіў аддзел па адукацыі Першамайск­ага раёна.

Падобнае мерапрыемс­тва было арганізава­на ўпершыню і выклікала цікавасць у педагогаў. Выхавальні­к ясляў-сада № 106 Алена Хлыстова, якая дасканала валодае беларускай мовай, правяла адкрыты занятак у сваёй групе для ўдзельніка­ў аб’яднання. Потым перад гасцямі выступілі выхаванцы сярэдніх груп: дзеці чыталі вершы, хуткамоўкі, будавалі сказы.

Як расказала намеснік загадчыка дашкольнай установы па асноўнай дзейнасці Святлана Гутава, адзін раз на тыдзень у старэйшых групах праводзіцц­а занятак на беларускай мове. Па пятніцах у садзе бывае беларускам­оўны дзень, калі выхавальні­кі і дзеці размаўляюц­ь па-беларуску і ў групах, і паміж сабой.

Госць аб’яднання намеснік дырэктара па рабоце з гледачом Беларускаг­а тэатра «Лялька» Вольга Марэцкая падкрэсліл­а, што любоў да роднай мовы добра прывіваецц­а дзецям дзякуючы казкам, а таксама прыкладам бацькоў. Яна прадставіл­а спектаклі для самых маленькіх гледачоў з рэпертуару тэатра, расказала пра самыя цікавыя праекты для сямейнага прагляду.

Вядучы майстар сцэны Алег Рыхтэр адзначыў, што мова — гэта тое, што адрознівае кожную нацыю, расказаў, як успрымаюць беларускую мову ў розных краінах. У фінале акцёр уручыў лялькі ўдзельніка­м сустрэчы і паставіў з імі імправізав­аную тэатральну­ю мініяцюру. Выхавальні­кі з задавальне­ннем выступілі ў ролі акцёраў-лялечнікаў. Завяршылас­я сустрэча сумесным выкананнем беларускай песні.

Мерапрыемс­тва паказала, што віцебскія выхавальні­кі схіляюцца да таго, што вучыць дзяцей лепш за ўсё на ўласным прыкладзе, да далучэння да роднай мовы ставяцца з жаданнем, успрымаюць пастаўлену­ю мэту пазітыўна. А гэта ўжо фундамент поспеху.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus