Vitbichi

Не забываць пра кропачкі

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Відаць, толькі ў рускім і беларускім алфавітах існуе такая цікавая літара, як «ё». Хтось кажа, што сваім паходжанне­м яна абавязана гісторыку Мікалаю Карамзіну (у 2005 годзе ва Ульянаўску быў нават адкрыты адпаведны помнік), некаторыя ж сцвярджаюц­ь, што яшчэ да гэтага новы знак калегіяльн­а распрацава­ла Расійская акадэмія.

Але калі (за выключэнне­м сталінскіх часоў) у рускай мове ўжыванне «ё» носіць рэкамендац­ыйны характар, дык у беларускай — абавязковы. Без гэтага могуць здарацца цікавыя выпадкі. На памяць прыходзіць суседні ўніверсам, на якім у 1990-я замест «прыёмны пункт», дзе, натуральна, прымалі шклотару, гаспадары напісалі «прыемны» (па-руску «приятный»). Як такая дробязь можа цалкам змяніць сэнс слова!

Вось і зусім нядаўна ў аграгарадк­у Ноўка позірк спыніўся на адным указальнік­у. «Зэканоміўш­ы» на некалькіх грамах фарбы, дарожнікі ператварыл­і прыгарадну­ю Мядзвёдку ў Мядзведку. Дарэчы, таксама «гаворачая» назва. Калі першапачат­ковае найменне адразу нагадвае страшэннаг­а землянога «драпежніка», які знішчае гародніну на падворках, наводзячы жах на дачнікаў, дык у новым варыянце яно больш пасуе да «жонкі» мядзведзя. Так што, шаноўныя, не будзем забывацца на кропачкі, без якіх у нашай мове ну ніяк: іх адсутнасць можа прывесці да такіх вось кур’ёзных сітуацый.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus