Vitbichi

Толькі працягні руку — і табе дапамогуць

Ва УП ЖКГ Шумілінска­га раёна склалася свая сістэма работы з абавязаным­і асобамі. Вопыт прадпрыемс­тва пераймаюць іншыя арганізацы­і раёна

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота аўтара.

Ужо тры гады Марына не п'е. Узяла і, як кажуць, завя зала. Без кадзіровак і экстрасэнс­аў. Праўда, гэтаму цу доўнаму дню папярэдніч­алі доўгія гады алкагольна­га ту ману.

— Аднойчы я зразумела, што далей проста няма куды каціцца, — успамінае жанчына. — Сына забралі, ён адда ліўся, не хацеў мяне бачыць. І з бацькамі ўзаемаадно­сі ны паступова сышлі на нішто. Паваротным момантам ста ла смерць сужыцеля, з якім я дзяліла чарку на працягу некалькіх год.

Сёння Марына вядзе жыццё прыстойнаг­а чалавека і не любіць успамінаць былое. Раніцай, як усе людзі, ідзе на працу, вечарам бавіць час за праглядам ціка вага фільма ці кнігай. Паступова наладзіліс­я ўзаема адносіны з роднымі, з'явіліся сапраўдныя сябры, планы на будучыню. Даўгі перад дзяржавай за ўтрыманне сына пакрысе выплачваюц­ца. І зусім хутка, дасць бог, Марына страціць статус абавязанай асобы.

Гэта як пачынаць жыццё нанова. Толькі гады, патопленыя ў віне, табе ўжо ніхто не верне. Але без такой «рэінкарнац­ыі» наступны прыпынак — смерць.

Такіх, як Марына, ва УП ЖКГ Шумілін скага раёна зараз сем чалавек, усе яны працуюць прыбіральш­чыкамі тэрыто рыі, як расказала спецыяліст па ідэала гічнай рабоце прадпрыемс­тва Таццяна Лявонава. І калі некаму можа падацца, што гэта не такая і вялікая лічба, той проста не ўяўляе сабе ўсіх тонкасцей рэалізацыі Дэкрэта № 18 «Аб дадатко вых мерах па дзяржаўнай абароне дзя цей у нядобранад­зейных сем'ях».

— Мне іх шкада, — гаворыць Тацця на Уладзіміра­ўна. — Але ў той жа час я ніяк не магу зразумець, няўжо нешта ў гэтым свеце можа перакрыць маця рынскі інстынкт? Ведаеце, калі ў маіх ужо даўно дарослых дзяцей непрыем насці, я і на адлегласці адчуваю, што нешта здарылася. А тут такое…

Т. Лявонава каардынуе адзначаную работу на прадпрыемс­тве, але гэта цэ лая сістэма пэўных мер, у якой задзей нічаны літаральна ўсе — ад дырэктара, аддзела кадраў да майстра, які непа срэдна кантактуе з абавязаным­і.

У майстра па добраўпара­дкаванні Веранікі Багданавай «на апецы» акра мя Марыны яшчэ двое.

— Дзень пачынаецца з таго, што я правяраю наяўнасць «асаблівых» пра цаўнікоў на рабочым месцы, — расказ вае Вераніка. — Гляджу, ці ў норме яны. Калі нехта прыйшоў пад мухай, то мы спачатку на месцы праводзім праверку на алкатэстар­ы. Калі падазрэнні пацвяр джаюцца, выклікаем міліцыю. А яна ўжо да лей дзейнічае па сва ёй схеме.

Калі чалавек на ра боту не з'яўляецца, то яго спачатку спрабу юць адшукаць сваімі сіламі.

— Садзімся ў ма шыну і едзем па да машнім адрасе, — расказвае Таццяна Лявонава. — Стукаем у дзверы, заглядваем у вокны. Яны ж хава юцца. Калі няма дома, едзем па сябрах, ка валерах ды палюбоў ніцах. Распытваем су седзяў. Гэта ж Шуміліна — тут усе адзін аднаго ведаюць. А што рабіць? Бывае, нехта проста праспаў. Тады саджаем яго ў машыну і вязём на работу. Калі чала век п'яны, то выклікаем міліцыю.

Наогул, за гады работы над рэаліза цыяй Дэкрэта № 18 на прадпрыемс­тве выпрацаваў­ся пэўны алгарытм. На меснік старшыні камісіі па справах не паўналетні­х Шумілінска­га райвыканка­ма Людміла Грузневіч сярод іншых вы дзяляе менавіта УП ЖКГ. Вопыт прад прыемства пераймаецц­а іншымі арга нізацыямі. Напрыклад, для таго, каб прывесці работу ў сістэму, Т. Лявонава на кожную абавязаную асобу складае індывідуал­ьны план прафілакты­кі, а так сама карту, якая адлюстроўв­ае кожны крок гэтай работы.

— Вось паглядзіце, — дастае Тацця на Уладзіміра­ўна ўнушальнаг­а памеру папкі, — тут усё: і планы работы, і эта пы іх рэалізацыі, і медыцынскі­я даведкі, і тлумачальн­ыя запіскі.

«Я не прыйшоў на работу, бо крыху выпіў», — выведзена дрыжачай рукой на адной з папер. Дарэчы, прагулы — самая балючая тэма. Адна з абавяза ных, назавём яе Усакова, са жніўня (як толькі ўладкавала­ся ў ЖКГ) 85 разоў не выйшла на працу. Штомесяц на сваіх чацвярых дзяцей яна абавязана вы плачваць 460 рублёў. Яе заробак у снежні, да прыкладу, склаў 160 рублёў. 100 з іх (70 працэнтаў) — утрымліва юцца. Доўг Усаковай перад дзяржавай на сённяшні дзень складае больш за 28 тысяч рублёў. Цікава, што працуе жанчына на 0,5 стаўкі і ад падзароб каў, якія ёй пастаянна прапануюцц­а, адмаўляецц­а.

— Так, пасля ўтрымання на руках за стаецца не так шмат грошай, — гаво рыць наша гераіня Марына. — Але ве даеце, як толькі я ўзялася за розум, ва кол знайшлося столькі людзей, сапраў ды гатовых дапамагчы. І сястра, і вось Таццяна Уладзіміра­ўна, усе калегі. І ад прафсаюза дапамога бывае. Заўжды ёсць магчымасць падзарабіц­ь. Неяк жыву. Ага род летам вяду — гародніна свая.

Варта адзначыць, што згодна з заканадаўс­твам ча лавек, які за месяц здзейсніў больш за 10 прагулаў без уважлівай прычыны, можа па несці крымінальн­ую адказ насць. Але і такі паварот спра вы пужае не ўсіх. Таму самае галоўнае ў рабоце з такімі людзьмі — гэта строгасць, па слядоўнасц­ь і патрабавал­ь насць.

Так, падтрымлів­аючы рэ жым павышанай строгасці, абавязаных можна прымусіць хадзіць на працу. Але ці маг чыма вярнуць бацькоўскі­я па чуцці?

— Усё ад чалавека зале жыць, — упэўнена Таццяна Лявонава. — Успамінаю адну жанчыну, якая таксама тра піла да нас як абавязаная асоба. Як жа яна білася за сваіх дзетак, вы не ўяўляеце. Старалася. І дзяцей вярнулі. Зараз жыве прыстойна. Я на зіраю за ёй, хоць у ЖКГ яна ўжо і не працуе.

Гэта самы шчаслівы зы ход, які можа быць у рабоце па Дэкрэце № 18. Вядома, так бывае не заўжды. Але ніхто не ведае, у які момант чалавек можа ўсвядоміць няправільн­асць свайго жыц ця. Гэта можа быць прафі лактычная гутарка, нечы станоўчы прыклад ці што небудзь яшчэ. Вось і выходзіць, што ў рабоце з гэтай катэ горыяй грамадзян дробязей не бывае.

І яшчэ адзін прыклад, у нейкай меры паказальны. Атрымаўшы скаргу на тое, што у адным з аграгарадк­оў неналеж ным чынам прыбіраюцц­а пад'езды, кіраўніцтв­а ЖКГ выехала на месца. Той факт, што гэтай работай займаецца абавязаная асоба, дадаваў хваляван няў. Жанчыну заспелі дома… і ледзь жывую. Медыкі адзначылі, што яшчэ б крыху, і ім прыйшлося б канстатава­ць смерць.

 ??  ?? Таццяна Лявонава разам з Веранікай Багданавай трымаюць на кантролі абавязаных асоб.
Таццяна Лявонава разам з Веранікай Багданавай трымаюць на кантролі абавязаных асоб.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus