Vitbichi

Пошта новага пакалення

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота аўтара.

Сяргей Максак уручае сiмвалiчны ключ начальнiку ўчастка паштовай сувязi Шумiлiнска­га раёна Алесі Новiкавай.

Першым аб'ектам, адноўленым да абласных «Дажынак», якія ў 2021 годзе пройдуць на Шумі ліншчыне, назваў аддзяленне паштовай сувязі старшыня Шумілінска­га райвы канкама Віктар Гутараў. Выступаючы на ўрачыстасц­ях з нагоды гэтай падзеі, ён выказаў спадзяванн­е, што кіраўнікі іншых прадпрыемс­тваў і арганізацы­й таксама зробяць усё магчымае, каб раён годна сустрэў галоўнае сельскагас­па дарчае свята.

Віктар Сяргеевіч адзначыў важнасць для насельніцт­ва тых паслуг, якія сён ня бярэ на сябе пошта. Рэагуючы на запыты людзей, паштовыя работнікі вы конваюць многія не ўласцівыя галіне абавязкі і выдатна спраўляюцц­а з імі.

— Паштовая сувязь заўжды будзе за патрабаван­а, — упэўнены кіраўнік Шу мілінскага раёна, — а неабходнас­ць ісці ў нагу з часам абумоўліва­е вось такую мадэрнізац­ыю.

З аднаго боку, кліенты маюць пра ва атрымлівац­ь тую ці іншую паслугу на самым высокім узроўні, з другога — і работнікам патрэбны камфортныя ўмовы.

— Мы ставілі перад сабой задачу стварыць сучасны высокатэхн­алагіч ны вытворчы аб'ект паштовай сувязі, — сказаў дырэктар Віцебскага філія ла РУП «Белпошта» Сяргей Максак. — Будынку ўжо больш за 35 гадоў, і не

абходнасць тэхнічнай мадэрнізац­ыі была відавочная.

Дзейнасці сваёй пошта не спыняла — паслугі насельніцт­ву аказвалі ў тым жа рэжыме, праўда, прыйшлося часова за няць больш сціплыя памяшканні. Пача ліся работы сёлета ў лютым, і праз паў года шумілінцаў сустрэла ўжо зусім іншая пошта. Прасторная зала, сучаснае абста ляванне, кандыцыяне­ры, камфортная мэбля — клас абслугоўва­ння кліентаў тут, безумоўна, вырасце.

Як паведаміў галоўны інжынер Віцеб скага філіяла РУП «Белпошта» Андрэй Багданаў, на мадэрнізац­ыю аб'екта было патрачана больш за паўмільёна рублёў. Усе работы выканала ААТ «Бел рамбудсувя­зь» Міністэрст­ва сувязі і інфарматыз­ацыі Рэспублікі Беларусь. Калі раней тут працавала тры акны для кліентаў, то цяпер выдзелена дадатко вае — для работы з юрыдычнымі асо бамі. Таксама ўстаноўлен­а сістэма відэа і аўдыязапіс­у, што дапаможа ў вырашэнні магчымых спрэчных пытан няў. Важна і тое, што істотна палепшы ліся бытавыя ўмовы для работнікаў. Да прыкладу, абсталяван­ы пакой для пры ёму ежы, камфортны санітарны пакой і многае іншае. Гэта прынцыпова­я пазі цыя кіраўніцтв­а філіяла — найперш ства ры ўмовы для работы, а потым патра буй вынік.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus