Vitbichi

Занатаваў успаміны алоўкамі

- Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.

Старшыня ветэран скай арганізацы­і Шумілінска­га РАУС Юрый Арлоў трымае цесную сувязь з Анатолем Кубрако вым, які ўзнагародж­аны па мятным медалём «Дзеці вайны».

— Анатоля Мікалаевіч­а многае звязвае з Шумілін скім раёнам, — расказаў Ю. Арлоў. — У час Вялікай Айчыннай вайны яго сям'я з Віцебска была эвакуірава­на на тэрыторыю Каўлякоўск­а га сельсавета. Выжылі дзяку ючы добрым людзям, якія прытулілі і накармілі.

Анатоль Кубракоў памя тае, як разам з маці і старэй шым братам жыў у Полцеве ў сям'і Захаранкаў, а потым

у Слабадзе ў сям'і Ядройца вых. Гэтыя прозвішчы пера даюцца Кубраковым­і з пака лення ў пакаленне: сваякі не павінны забываць тых, хто ратаваў жыцці іх родным.

У гонар 75 годдзя вы звалення Шуміліншчы­ны А. Кубракоў вырашыў зра біць праект пад назвай «Віцебска Аршанская апе рацыя «Баграціён». Яго пра думвалі ўсёй сям'ёй, род ныя падтрымалі ініцыятыву гаспадара. Праект незвы чайны — у выглядзе карці ны з некалькіх фрагментаў, якія Анатоль Мікалаевіч на маляваў сам. Тут і дзіцячыя ўспаміны пра вайну (рэчка з пераправай, камандуючы­я 1 м Прыбалтыйс­кім і 3 м Беларускім франтамі), і сённяшні дзень (помнікі вызваліцел­ям у Бокішаве і Будзілаве).

Калі Анатоль Мікалаевіч звярнуўся да ветэранаў Шу мілінскага РАУС з просьбай зрабіць рамку для карціны, за справу ўзяўся сакратар савета ветэранаў Віктар Каз лоўскі.

На жаль, Анатоль Кубра коў з за хваробы сам не змог прыехаць у Шуміліна, каб уручыць сваю работу гісто рыка краязнаўча­му музею. Таму яе, а таксама шэраг за малёвак па ўспамінах пра Перамогу перадаў праз Ю. Арлова.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus