Vitbichi

СЯМЕЙНЫЯ КАШТОЎНАСЦ­І

- Ларыса ЗАЙЦАВА.

Вялікую дружную сям'ю можна па( раўнаць з аст( раўком, дзе пануюць па( вага і любоў, дзе разам вырашаюць праблемы, дзе заўсёды падтрыма( юць, суцешаць і будуць любіць усё жыццё, лічаць Вольга і Уладзімір Бела( вусавы з вёскі Мікалаева Шумілінска­га раёна.

Абодва з мнагадзет( ных сем'яў, Вольга і Уладзімір не ўяўляюць свайго жыцця ў адзіноце. Ім трэба, каб дом звінеў дзіцячымі галасамі, каб разам з дзецьмі гуляць у футбол ці ляпіць пель( мені, разам ездзіць у заа( парк і атрымлівац­ь зада( вальненне ад таго, што ў цябе ёсць дзеці, што ты клапоцішся пра іх, дорыш сваю пяшчоту і любоў. У гэтым, напэўна, і ёсць шчасце, лічаць Белавуса( вы. І яно з года ў год па( мнажалася. Спачатку на( радзіўся Саша, яму зараз 7 гадоў. Затым з'явілася на свет ягоная сястрыч( ка Маша (4 годзікі). Воль( га і Уладзімір выхоўвалі дзяцей спагадлівы­мі, добразычлі­вымі. Такія яны і самі. І калі ў роднай сястры Вольгі, якая жыве ў Гродне, здарылася няшчасце, і ёй далі групу інваліднас­ці, Белавусавы вырашылі забраць пля( меннікаў да сябе. «А хіба можна было паступіць інакш? — кажа гаспадар сям'і. — У нас так прыня( та: дапамагаць адзін ад( наму. Да таго ж гэта не чужыя дзеці, яны нашы».

Амаль чатыры гады таму сям'я Белавусавы­х стала апякунскай. У Міка( лаева пераехалі Юра,

Лёша і Саша Ткачонкі. Цікава, што Саша Бела( вусаў і Саша Ткачонак, стрыечныя браты, адна( годкі. Вольга і Уладзімір жартуюць, што іншы раз прыходзіцц­а клікаць хлоп( чыкаў па прозвішчах, інакш атрымлівае­цца кан( фуз — або прыбягаюць абодва, або не дачакаеш( ся нікога.

А вось Аляксей і Юрый Ткачонкі амаль дарослыя.

Лёша сёлета закончыў школу і паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэ­т на і нжынера ( механіка, Юрыю споўнілася 15 гадоў. Так што Аляксей і Юрый — першыя памочнікі Уладзіміра і Вольгі. У да( рослых і падлеткаў скла( ліся цёплыя ўзаемаадно( сіны. Хлопцы пакладзіс( тыя, кемлівыя, працаві( тыя. Вядома, ім цікава побач з мужчынам — ва Уладзіміра, які працуе ра( бочым на прыватным прадпрыемс­тве «Куба( метр», вучацца вытрымцы і цярпенню, авалодваюц­ь навыкамі абыходжанн­я з рознымі сталярнымі ін( струментам­і, разам рас( пілоўваюць і складваюць дровы, перакопваю­ць градкі, рамантуюць ага( роджу.

Калі ў сям'і былі ўжо трое пляменніка­ў, на свет

Дружная сям'я Белавусавы­х. з'явілася прыгажуня Зла( та. Зараз ёй паўтара го( дзіка, яна агульная лю( біміца сям'і. Пагуляць з ёй любяць і сястрычка, і чатыры браты.

— Як жа вы спраўляе( цеся — усё ж такі шасцё( ра дзяцей? — пытаюся ў гаспадыні.

— Галоўнае ў сям'і — любоў, дабрыня, клопат, — усміхаецца Вольга. — Калі гэта ёсць, то ніякія цяжкасці не перашко( дзяць. У нашай сям'і ста( рэйшыя даглядаюць і да( памагаюць малодшым, адначасова вучаць іх, па( даюць прыклад у шчы( расці, працавітас­ці, вучо( бе. Вядома, мне дапама( гае яшчэ і прафесійны вопыт, бо да дэкрэтнага працавала майстрам вытворчага навучання Ульскага прафесійна( тэхнічнага ліцэя. Так што добра ведаю, што з дзецьмі важна быць праўдзівым­і і шчырымі, і яны аддзячаць тым жа.

У вольны час Вольга і Уладзімір Белавусавы любяць ездзіць да свая( коў у госці, хадзіць у яга( ды і грыбы, смажыць шашлыкі. Вялікая сям'я трымае агарод, вырошч( вае парасят, курэй, гу( сей, трусоў, цялят, пера( пёлак. Думаюць над тым, каб набыць карову — з нарыхтоўка­й сена спра( вяцца талакой, затое якая падтрымка будзе для сям'і ў выглядзе ма( лочных прадуктаў.

Пасля наведвання сям'і Белавусавы­х склалася ўражанне, што гэта друж( ная сямейная каманда, дзе кожны за ўсіх, а ўсе — за аднаго. У такой сям'і жывуць шчырыя, спагад( лівыя і ўважлівыя людзі. Яны ўмеюць радавацца поспехам іншых і быць задаволены­мі жыццём.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus