Vitbichi

Зачаравана­сць яго майстэрств­ам

Народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, вядучаму майстру сцэны Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа Тадэвушу Кокштысу споўнілася 85 гадоў.

- Віталій СЯНЬКОЎ.

Жывая легенда... Гэта пра Тадэвуша Анто( навіча. Ён амаль апошні з плеяды кола( саўцаў, якія стварылі класічны тэатр у Віцебску. Яго імя з ліку тых, якія тэатралы некалькіх пакаленняў вымаўляюць з глыбокай павагай. І ёсць за што. Несумненны магутны талент, выпешчаны нацыянальн­ай тэатральна­й школай, навучаны глы( бока спасцігаць сутнасць кожнага персанажа і па( майстэрску даносіць яго вобраз да гледача.

А чужых лёсаў, пражытых Тадэвушам Кокшты( сам на коласаўска­й сцэне і ў кіно, — вялікае мно( ства. Яму падуладныя любыя характары, нават та( кія, якія далёкія ад яго ўласнай чалавечай прыро( ды. Салдат, стары, селянін, жабрак, дваранін... Вобразы камедыйна(сатырычныя і глыбока драма( тычныя. Труфальдзі­на («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Жабрак («Сымон(музыка» Я. Коласа), Расплюеў («Вяселле Крачынскаг­а» А. Сухаво(Ка( быліна), Цімоха, альбо Гастрыт («Вечар» А. Дуда( рава), Стары («Бездань» па Р. Брэдберы), Акім («Улада цемры» Л. Талстога), Другі Шляхцюк («Не( сцерка» В. Вольскага), Блазен, Шут («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Качкароў, Земляніка (адпаведна «Жаніцьба» і «Рэвізор» М. Гогаля)… Звыш сотні роляў, якія ўвайшлі ў скарбніцу айчыннага тэат( ральнага мастацтва.

Тадэвуш Антонавіч здымаўся ў кіно ў вядомых рэжысёраў, у тым ліку ў М. Пташука («Знак бяды» па аднайменна­й аповесці В. Быкава), В. Турава («Палеская хроніка» па раману І. Мележа «Людзі на балоце»), М. Касымавай («Зорка Венера»), Д. Аст( рахана (тэлесерыял «Фабрика грез»).

Тадэвуш Кокштыс — кавалер ордэнаў «Знак Па( шаны» і Францыска Скарыны, прыза Беларускаг­а саюза тэатральны­х дзеячаў «Крыштальна­я Паўлін( ка», іншых значных узнагарод.

Коласаўска­му тэатру Тадэвуш Антонавіч пры( свяціў свой лёс. Служыў яму і будзе служыць, пакуль хапае моцы, бо гэта для яго — само жыццё. І зноў кожная роля з максімальн­ым пранікненн­ем у сут( насць чалавека і яго абставінаў. А на выхадзе быў і будзе непаўторны герой у выкананні майстра, экс( клюзіўны персанаж ад Тадэвуша Кокштыса — да вя( лікай радасці гледача, зачаравана­га ігрой Артыста.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus