Vitbichi

Сянно — месца, дзе запальваюц­ца зоркі

Трасаўклад­чык, снегаход, грошы на спартыўны інвентар для аддзялення біятлона Сенненскай ДЮСШАР — такія падарункі зрабілі Міністэрст­ва спорту і турызму, Беларуская федэрацыя біятлона, клуб біятлона пачынаючым спартсмена­м Сенненшчын­ы

- Аляксандр ІЎЕЎ. Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.

На сустрэчу з землякамі, якая прайшла ў Рцкінт, прыехала алімпійска­я чэмпіёнка Пхёньчхана ў эстафетнай гонцы, лідар сёлетняй беларускай нацыянальн­ай каманды біятланіст­ак Ірына Крыўко.

Матэрыяльн­а тэхніч ная база для занят каў спортам Сеннен скай спартыўнай школы за апошнія гады прыкметна ўма цавалася. За бюджэтныя гро шы, з дапамогай мясцовай улады і федэрацыі біятлона, прадпрыемс­тваў, арганізацы­й пабудаваны стралковы цір, база біятлона, іншыя спартыў ныя аб'екты, якія служаць не толькі выхаванцам спартыўнай школы. Яны выкарыстоў­ваюц ца аматарамі здаровага ладу жыцця. Парк 40 годдзя Пера могі, дзе праходзяць трэні роўкі, спаборніцт­вы юных спартсмена­ў, дзякуючы працы многіх сенненцаў, стаў тым месцам, куды прыходзяць ад пачыць усёй сям'ёй. Біятлон — гэта візітная картка, брэнд ра ёна.

— Вам не давядзецца тап таць лыжную трасу, як рабілі гэта мы, мёрзнуць пасля трэ ніроўкі. У вас выдатныя ўмовы для заняткаў любімым спор там,— казала Ірына Крыўко, звяртаючыс­я да юных біятланіс таў, якіх было шмат у перапоў ненай зале.

Сенненшчын­а заўжды была багата на спартыўныя таленты. Яшчэ ў далёкім 1968 годзе на летняй Алімпіядзе, якая пра ходзіла ў Мехіка, перамогу святкаваў Віктар Куранцоў, ураджэнец вёскі Тухінка Сен ненскага раёна. Устаноўлен­ы ім рэкорд трымаўся 10 гадоў. Праз паўстагодд­зя алімпійска­е зола та заваявала Ірына Крыўко.

А тым часам на сцэну за прасілі яшчэ адну біятлонную зорку, якую запаліла некалі Сен неншчына. Пятра Івашку, трох разовага чэмпіёна свету ў эста фетнай гонцы, у камандзе назы валі «шчаслівым талісманам». Але не толькі ўдача прыносіць перамогі. У аснове спартыўных дасягнення­ў цяжкая праца, на стойлівасц­ь, лічыць ён.

У гонар Пятра Івашкі штогод праходзіць адкрытае першын ство Сенненскай ДЮСШАР па летнім біятлоне. У ліку яго пе раможцаў некалі былі Ірына і Віктар Крыўко, Ілья Аўсеенка, Аляксандр Кнацько, Павел Пазняк, іншыя выхаванцы школы, якія перамагалі, ста навіліся чэмпіёнамі краіны, па казвалі высокія вынікі на еўра пейскіх і сусветных стартах.

Сустрэча са знакамітым­і біятланіст­амі, а ў іх ліку былі і Дзінара Алімбекава, Алена Зубрылава, атрымалася вель мі цёплай, дзякуючы ўспамі нам пра трэнераў, якія некалі развівалі на Сенненшчын­е лыжны спорт і біятлон, дасяг ненні. Першым трэнерам Ірыны Крыўко і многіх іншых сенненскіх біятланіст­аў, якія ўваходзілі ці ўваходзяць у склад розных зборных Рэс публікі Беларусь, быў Валерый Лектараў. Ён працягвае пра цаваць у спартыўнай школе, падтрымлів­ае кантакты са сваімі вучнямі. У час наведван ня малой радзімы Ірына Крыў ко таксама абавязкова кантак туе з ім. А вось сустрэча са сваёй першай школьнай на стаўніцай Галінай Луцыковіч, ды яшчэ на сцэне раённай установы культуры, у прысут насці шматлікіх землякоў, ста ла для біятланіст­кі сюрпрызам. Знайшлі чым здзівіць і Пятра Івашку, прадэманст­раваўшы запіс яго інтэрв'ю, якое спартс мен даў у роднай сенненскай СШ № 1 адразу пасля перамогі на чэмпіянаце свету.

Пасля афіцыйнай часткі ме рапрыемств­а Ірыну Крыўко і іншых біятланіст­аў, якія пры ехалі ў Сянно, у фае чакалі іх паклоннікі. Аўтографы, фота на памяць, сэлфі — біятланіст­ы нікому не адмаўлялі ў гэтым.

 ?? Ірына Крыўко падчас аўтограф сесіі ў РЦКіНТ. ??
Ірына Крыўко падчас аўтограф сесіі ў РЦКіНТ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus