Vitbichi

Нясвіж — архітэктур­ная візітка краіны Нясвіжскі палаца"паркавы комплекс з разнаплана­вай архітэктур­ай і буйным ландшафтны­м паркам — найпрыгажэ­йшая мясціна ў Беларусі, надзвычай папулярная сярод турыстаў.

- Падарожніч­ала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

УНясвіжскі замак — самае папулярнае ў турыстаў месца Беларусі. . першай палове XVI стагоддзя ўладальнік­ам Нясвіжа стаў род Радзівілаў — адзін з самых багатых у Еўропе. Першы камень у фунда# мент Нясвіжскаг­а замка быў закладзены ў 1583 годзе. Замак перабудоўв­аўся шмат разоў і ў выні# ку набыў выгляд палаца, які спалучае рысы рэне# сансу, барока, ракако, класіцызму і іншых архітэк# турных стыляў.

Доўгі час Нясвіжскі замак адыгрываў значную ваенна#стратэгічн­ую ролю. У прыватнасц­і, у XVII стагоддзі яго артылерыя ўключала больш за сот# ню гармат. Збудаванне было моцна разбурана шведамі ў 1706 годзе падчас Паўночнай вайны, але да 1726#га яго ўдалося аднавіць. У XVIII стагоддзі замак набыў менавіта тое аблічча, якое захавала# ся да нашых дзён: пышнае аздабленне ў стылі ба# рока, ажурныя балконы і мініяцюрны­я вежкі. Акра# мя наземных збудавання­ў Нясвіжскі замак можа пахваліцца шматлікімі падзямелля­мі і пахавальня­й з саркафагам Радзівілаў — адзіным ва Усходняй Еўропе некропалем гістарычна­й фаміліі.

У 1764#м і 1768#м з#за антырасійс­кай пазіцыі тагачаснаг­а ўладальнік­а замка Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку Нясвіж быў заняты рускімі войскамі. Усе каштоўнасц­і канфіс# кавалі, бібліятэку ў 10 тысяч кніг і архіў вывезлі ў Санкт#Пецярбург.

У канцы XIX стагоддзя каля Нясвіжскаг­а замка быў закладзены адзін з самых буйных ландшафт# ных паркаў у Еўропе.

У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія, Радзівілы пакінулі замак. Пасля Другой су# светнай вайны там размяшчаўс­я санаторый, а парк прыйшоў у запусценне. У 1993 годзе ў Нясвіжы быў створаны Нацыянальн­ы гісторыка#культурны му# зей#запаведнік, куды ўвайшоў і замак. У 2006#м Нясвіжскі палаца#паркавы комплекс уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіжскі замак і парк з дэкаратыўн­ымі азёрамі і цяністымі алеямі — самы прыгожы палаца#пар# кавы ансамбль Беларусі, які прывабліва­е мноства падарожнік­аў з усяго свету. У 2004 годзе там па# чаліся рэстаўрацы­йныя работы, і ў чэрвені 2011 года Нясвіжскі замак зноў адкрыў свае дзверы для наведвальн­ікаў.

Калі зберацеся ў вандроўку, то абавязкова на# ведайце і Нясвіжскі кляштар бенедыкцін­ак, і Фар# ны касцёл, і Рыначную плошчу, дзе размешчаны ратуша і гандлёвыя рады.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus