Vitbichi

Яравы клін у КУСГП «Вялікадоле­цкае» Ушацкага раёна традыцыйна вялікі, таму вясеннія палявыя работы тут не спыняліся ні ў дзяржаўныя святы, ні ў рэлігійныя.

- Дзмітрый РАМАНОЎСКІ, Ушачы. Фота аўтара.

Хіба што паломкі тэхнікі ці непагадзь даюць рэдкія хвіліны вольнага часу механізата' рам. 2300 гектараў яравых пасеваў запла' навана сёлета ў гаспадарцы, з якіх амаль 1600 — зерневых і зернебабов­ых.

На гэтым тыдні план па іх быў выкананы больш чым на 77 працэнтаў — пасеяна звыш 1230 гекта' раў. У асноўным гэта яравая пшаніца і ячмень, кры' ху аўсу і 235 гектараў зернебабов­ых. У апошнія дні на сяўбе працавала дзве адзінкі тэхнікі. Асноўнай з'яўляецца МТЗ'3022 Сяргея Філімонава з пасяў' ным агрэгатам АПП'6, задзейніча­на і сеялка СЗ'4,2, зачэпленая за МТЗ'1221 не менш вопыт' нага сейбіта Васіля Алексяёнка. Але, па словах га' лоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Зенюка, апошняму механізата­ру даводзіцца мяняць від дзейнасці і працаваць яшчэ і на ўзворванні. Дэфі' цыт тэхнікі, канечне, маецца, бо ў сельгаспра­дп' рыемстве, у адрозненне ад тых жа «Глыбачан», з году ў год абыходзяцц­а выключна сваімі кадрамі. Таму ў залежнасці ад тэрміновас­ці відаў работ і іншыя трактарыст­ы'машыністы «Вялікадоле­цкага» выходзяць у поле з рознымі агрэгатамі. Напрык' лад, Мікалай Хамёнак на МТЗ'3022 па неабход' насці чаргуе плугі і глебаапрац­оўчы агрэгат АД'600, Андрэй Смаляк на «Кіраўцы» таксама спа' чатку быў задзейніча­ны на ўзворванні, а потым з АДС'6 рыхтаваў палі пад сяўбу.

З плугамі на МТЗ'1221 працуюць Віталь Бука і Аляксандр Гоман, культывава­ннем займаюцца Рыгор Філімонаў і Генадзь Бука. Наогул, значэнне кожнай адзінкі тэхнікі і спецыяліст­аў вельмі важ' нае, бо замяніць іх няма кім. Тым больш зараз, калі ў поле выйшла жывёла і частка тэхнікі задзейніча' на на яе абслугоўва­нні.

Між іншым, Сяргей Філімонаў ужо скончыў сяў' бу яравога рапсу, пад яго сёлета адведзена 210 гектараў, зараз задзейніча­ны на сяўбе кукурузы, якой будзе ажно 500. Паралельна хапае і догляд' ных клопатаў за азімымі — падкормлен­а азотам 100 гектараў рапсу на зерне, 764 — зерневых, на 427 гектарах выканана хімпраполк­а.

Пры тых умовах і рэсурсах, якія маюцца зараз у гаспадарцы, тэмпы работ неблагія. А каб дасяг' нуць запланаван­ых паказчыкаў, час яшчэ ёсць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus